Аналіз работы ўстановы адукацыі 2022/2023 навучальны год

Дзіцячы сад разлічаны на 65 месц, па праекце  тры групы. Рэжым работы – 10,5 гадзін. У 2022/2023навучальным годзе ў дзіцячым садзе працавала адна рознаўзроставая група, якую наведвалі  16 выхаванцаў(у 2021/2022 – 15 выхаванцаў).Летнім  аздараўленнім было ахоплена 6 выхаванцаў (40%), у 2022 годзе 5 выхаванцаў  (33,3%).

  На працягу навучальнага года на бясплатнай аснове  працавалі дзве групы – сезонная пляцоўка і прагулачная група. Яны былі створаныдля дзяцей, якія не наведваюць дзіцячы сад на пастаяннай аснове. Групы караткачасовага знаходжання дапамагаюць дзіцяці  лёгка адаптавацца прыпаступленні ў дзіцячы сад.  Праз кароткі час 2 выхаванца былі  залічаны ва ўстанову дашкольнай адукацыі, што спрыяла іх паспяховай адаптацыі.За 2022/2023 навучальны год было залічана  ўсяго 4 выхаванца.Хочацца адзначыць, працэс адаптацыі прайшоў спакойна, без ускладненняў 100%.У летні перыяд у прагулачную групу было залічана 2 выхаванца.Адаптацыя:без парушэнняў рэжыму сну і харчавання.

Згоднаштатнаму раскладу дзіцячы сад укамплектаваныпедагагічнымікадрамі на 100%. Якасныаналізпедагогаў не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам.Звышэйшайадукацыяй – 67 % педагогаў, з сярэдняйспецыяльнай – 33 % педагогаў, з першайкваліфікацыйнайкатэгорыяй – 1 педагог (загадчык), з другой кваліфікацыйнайкатэгорыяй – 1, без кваліфікацыйнайкатэгорыі – 1 (маладыспецыяліст).

       Разам с тым, у 2023/2024 навучальным годзе работу над павышэннем ўзроўню кваліфікацыйных катэгорый педагагічных работнікаў неабходна прадоўжыць, матывіруя да атэстацыі на першую кваліфікацыйную катэгорыю выхавальніка дашкольнай адукацыі Масько А.В.,  на другую кваліфікацыйную катэгорыю – Мацюлько Д.Дз.

  Здароўе дзіцяці ў дзіцячым садзе застаецца галоўнай каштоўнасцю. Вызначаныя групы здароўя выхаванцаў спецыялістаміУЗ «Клецкая ЦРБ» паказваюць, штобольш выхаванцаў з другой групай здароўя.

 

У летні перыяд не адбылося перахода груп здароўя у выхаванцаў. Важным паказчыкам пры вызначэнні ўзроўня работы дзіцячага садаз’яўляецца і ацэнка здароўя выхаванцаў. У мінулымгодзе колькасць дзён прапушчаных адным выхаванцам склала 1,0 дні (2021 год 1,0)у параўнанні з раённым– 1,5.Выхавальнікамідашкольнай адукацыі МаськоА.В, Мацюлько Д.Дз. праводзілася індывідуальная, фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць з выхаванцамі, якія часта хварэюць. На пачатак і канец  летняга аздараўленчага перыяду быў праведзены аналіз стану здароўя выхаванцаў. За перыяд аздараўлення адсутнічалі выпадкі захворванняў  (2022 навучальны  год – 0).

За перыяд летняга аздараўлення можна назіраць дынаміку антрапаметрычных дадзеных: вага павялічылася на 150г і болей – 10 выхаванцаў, што склала 100%  (2021/2022  год – 84.6 %), рост з павелічэннем на 1см – 1 выхаванца, што склала 10% , на 2 см і болей–у 4 выхаванцаў, што склала – 80  % (2021/2022 год – 60 %).

Харчаванне выхаванцаў арганізоўвалася на аснове перспектыўных рацыёнаў на зімова-вясновыперыяд і насіла збалансаваны характар.

Метадычнае суправаджэнне дзейнасці педагагічных кадраў ажыццяўлялася дыферэнцыравана па запытах педагогаў праз разнастайныя  кансультацыі практыкаарыентаванай накіраванасці (“Фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўстанове дашкольнай адукацыі”, “Планаванне і арганізацыя спартыўных гульняў на прагулцы”, “Прагулка і яе значэнне для ўмацавання здароўя дзіцяці”, “Бяспечныя ўмовы знаходжання дзяцей у дзіцячым садзе”). Заслугоўвае ўвагі фізкультурна забава з удзелам законных прадстаўнікоў выхаванцаў “Я+Гульня=Бяспека”.

У перыяд з верасня 2022 па май 2023 у мэтах патрыятычнага выхавання і папулярызацыі беларускай мовы  быў праведзены тэматычныя дні:Дзень народнага адзінства, Дзень Беларускай мовы,Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.Кансультацыідля законных прадстаўнікоў “Выхаванне патрыятычных пачуццяў у сям’і”, “Што значыць быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь”.Мерапрыествыбылінакіраванына на тое, каб выхаванцы з дзяцінства вучыліся любіць сваю Радзіму. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Масько А.В. атрымаладыплом ІІІ ступені конкурса “Сямейны кацел” у лютым 2023 года   у намінацыі “Малюнак”.

      На афіцыйным сайце дзіцячага сада  ў раздзеле "Выхоўваем маленькага патрыёта" змяшчаецца інфармацыя для педагогаў і законных прадстаўнікоў.

На працягу года калектыў працаваў над фарміраваннем у выхаванцаў правіл бяспекі сродкамі рухомых гульняў.У адпаведнасці з гадавой задачай ажыццяўлялася праца з усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.

Аснашчанасць сродкамі выхавання, навучання, вучэбна-нагляднымі дапаможнікамі, гульнямі і гульнявым абсталяваннем, камп'ютарнай тэхнікай, электроннымі сродкамі навучання, спартыўным інвентаром у адпаведнасці з пералікам, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2007 года № 50 «Аб зацвярджэнні пералікаў абсталявання для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі», складае да канца навучальнага года 86,6 % (на 05.09.2021 – 81,0 %), надворным абсталяваннем 80 % (+0,5%да ўзроўня 2021/2022 – 79,5 %), раённы паказчык– 96,9 % .

Неабходна працягваць работу па папаўненню пляцовак надворным  і спартыўным абсталяваннем.

Кожны год у дзіцячымзахоўваеццапраблемаагульнаганедаразвіццямовывыхаванцаў. У 2022/2023 навучальнымгодзе на асновеабследаваннявыхаванцаў у дзяржаўнайустановеадукацыі “Цэнтркарэкцыйна-развіваючаганавучання і рэабілітацыі” (далей – ЦКРНіР) з выхаванцам з рознымімоўныміпарушэннямі было рэкамедавана залічэнне ў Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў 2023/2024 навучальнымгодзе.Адзінвыхаванецзастанецца ў дзіцычым садзе, 2 пойдуць у 1 клас з парушэннямімовы.У дзіцям садзе адсутнічае настаўнік-дэфектолаг.                                      

Разам з тым, выхавальнікам дашкольнай адукацыі Масько А.В.,Мацюлько Д.Дз.   неабходна  на занятках  праводзіцъ артыкуляцыйную гімнастыку, дабівацца поўных адказаў у дзяцей, вучыць дзяцей умець выказваць сваю думку.

Апіраючыся на запыты законных прадстаўнікоў у дзіцячым садзе была  аранізавана работа групы па інтарэсах “Харэаграфія”  на платнай аснове (у 2021/2022 1). У мэтах забеспячэння індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу для дзяцей 57 гадоў арганізавана адукацыйная паслуга на бюджэтнай аснове “Інфарматыка без разеткі”. Дадатковымі паслугамі ахоплена 100 % выхаванцаў ад 4 да 6 гадоў (2021/2022 навучальны год – 100 %).  Вынікі працы выхаванцаў размяшчаліся на сайце ўстановы адукацыі і Тэлеграмканале “Адукацыя Міншчыны”.                                                                    

У рамках пераемнасці дзіцячага сада і дзяржаўнай установы адукацыі “Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” быў праведзены бацькоўскі сход на тэму “Ваша дзіця ідзе ў школу”. Для  першакласнікаў былі распрацаваны практычныя парады па падрыхтоўцы дзяцей да школы.

Савет дзяржаўнай установы адукацыі «Шчэпіцкі дзіцячы сад Клецкага раёна» па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх праводзіў мерапрыемствы, накіраваныя на ранняе выяўленне сямейнага недабрабыту.Выхавальнікамі дашкольнай адукацыі былі наведаны сем’і выхаванцаў. Па выніках праверкі крытэрыяў сямейнага недабрабыту не выяўлена.Падчас наведвання былі праведзены гутаркі па недапушчэнні астаўлення непаўналетніх адных дома, раздадзены буклеты “Адзін дома”.

Працуючы ў рамках рашэння гадавых задач, педагогі актыўна ўключалі ў адукацыйны працэс законных прадстаўнікоў, далучаючы іх да распрацоўкі дапаможнікаў і папаўнення прадметна-развіццёвага асяроддзя групы спартыўным інвентаром для арганізацыі гульняў: кеглі, скакалкі, абручы, разметачныя фішкі, мячы, гульня “Гольф”.

Па выніках анкетавання: законныя прадстаўнікі  выхаванцаў задаволены працай калектыва ўстановы дашкольнай адукацыі за 2022/2023  навучальны год  на 100 % (2021/2022 100%).                                                                                                  

Матэрыяльная база папаўнялася за кошт  выканання платных паслуг, збору і здачы макулатуры.

 

Такім чынам, прааналізаваўшы работу дзіцячага сада за 2023/2024 навучальны год, неабходна накіраваць работу педагагічнага калектывана фарміраваннеў выхаванцаў правіл бяспекі сродкамі дыдактычных гульняў.

 

Загадчык         А.М.Бандарэнка

згарнуць
Меню раздзела