Пераемнасць дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі

Напрамкі дзейнасці па пераемнасці дзіцячага сада і ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

 

Мэта: рэалізацыя адзінай лініі развіцця дзіцяці на этапах дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі, наданне педагагічнаму працэсу цэласнага, паслядоўнага і перспектыўнага характару.

Задачы:                                                                                                                   - аб'яднаць намаганні настаўнікаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па стварэнню ўмоў для паспяховага навучання ў першым класе;     удасканальваць працу выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па развіццю ў дзяцей інтэлектуальных уменняў, неабходных для паспяховага навучання ў пачатковай школе:  гутарковай мовы і самастойнага сувязнога маўленчага выказвання;фанематычнага слыху; накіраваць намаганні выхавальнікаў дашкольнай адукацыі на выпрацоўку ў дзяцей самастойнасці, адказнасці і актыўнасці ў выкананні заданняў і даручэнняў дарослых; спрыяць падтрымцы і развіццю творчай ініцыятывы і здольнасцяў дзяцей да творчай дзейнаcі, педагогам І ступені агульнай сярэдняй адукацыі вывучыць індывідуальныя асаблівасці выпускнікоў старэйшага ўзросту рознаўзроставай групы дзіцячага сада (ад 5 да 6 гадоў) і сістэму правядзення заняткаў выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ў дадзенай узроставай групе; праводзіць сумесныя мерапрыемствы для выхаванцаў дзіцячага сада і навучэнцаў пачатковай школы.

Напрамкі дзейнасці па пераемнасці:                                                                         метадычная работа;

 карэкцыйна-развіваючая работа;

 праца з дзецьмі;

супрацоўніцтва з бацькамі;

стварэнне банка дадзеных дзяцей дашкольнага ўзросту;

 назіранне за працэсам адаптацыі першакласнікаў у школе;

 вывучэнне сямейнага мікраклімату старэйшых дашкольнікаў і малодшых школьнікаў;

 абследаванне гаворкі 6-гадовых дзяцей і навучэнцаў першага класа настаўнікам -дэфектолагам.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                            

 

Крыніца:schools.by/pages/napramk-dzejnasts-pa-peraemnasts-dztsjachaga

згарнуць

Што павінна ведаць дзіця ў шэсць гадоў?

  Прыкладныя нормы ступені сфарміраванасці псіхічных працэсаў вашага дзіцяці ў гэтым узросце. Вы можаце праверыць яго патэнцыяльныя магчымасці ў розных галінах ведаў, даведацца, у якіх галінах ведаў Ваша дзіця мае поспех, а ў якіх патрабуецца дадатковая ўвага і час.

     Што павінна ведаць і ўмець дзіця 6 гадоў.

-  умець  вырашаць найпростыя задачы і галаваломкі;

- умець адымаць і дадаваць да ліку;

- вызначаць накірунак: наперад, назад, направа, налева, уверх, уніз;

- лічыць прадметы ў межах 10;

 - параўноўваць лікі: роўнасці - няроўнасці, больш - менш;

-  разумець і правільна адказваць на пытанні: Колькі? Які? Які па ліку?;

- ведаць склад лікаў першага дзясятка;

- ведаць такія геаметрычныя фігуры: квадрат, прамавугольнік, круг, трохвугольнік , трапецыя, ромб; геаметрычныя целы: куб, шар, цыліндр, піраміда;

- ведаць знакі "+", "-", "=", "<;" і ">;";

- умець складаць і рашаць задачы ў адно дзеянне на складанне і адніманне;

- можа падзяліць круг, квадрат на дзве і чатыры роўныя часткі;

- ведаць прамы і зваротны парадак лікавага раду;

-  умець выконваць заданні, у якіх неабходна выявіць заканамернасць і прадоўжыць рад з прапанаваных прадметаў;

-  знаходзіць лішні прадмет з 4-5 прапанаваных прадметаў;

- умець складаць апавяданне па прапанаваным малюнку, умець заканчваць аповяд (прыдумваць канец);

- умець падзяляць прапанаваныя прадметы на дзве групы і знаходзіць для кожнай групы агульныя прыкметы;

-  называць сваё імя, прозвішча, колькі яму гадоў, называць горад у якім жыве, як завуць бацькоў, колькі ім гадоў, дзе і кім яны працуюць;

- ведаць хатні адрас, нумар хатняга тэлефона;

- маўленне ў дзіцяці павінна быць максімальна набліжана да дарослага маўлення (па якасці);

-  ведаць, што такое інтанацыя, павінен карыстацца ёю для выказвання сваіх эмоцый;

-  умець фармуляваць і задаваць пытанні, будаваць разважанні, спрачацца;

-  умець весці дыялог і маналог;

- павінна ведаць шмат на памяць вывучаных вершаў. Распавядаць яно павінна з выразам;

-  ведаць назвы ўсіх навакольных яго прадметаў: мэбля, посуд, адзенне, бытавыя і электрапрыборы, раслін, жывёл, з'яў прыроды, назвы любімых мультфільмаў, казак, кніжак, імёны любімых герояў;

-  ўмець тэлефанаваць па тэлефоне;

-  ведаць як загцянуць нітку ў іголку, як прышыць гузік;

- умець весці сябе за сталом;

- самастойна чысціць зубы, паласкаць рот пасля прыёму ежы;

-  умець зашпільваць гузікі, завязваць шнуркі;

 -  ведаць, што значыць быць ахайным, павінна умець сачыць за прычоскай, за пазногцямі і станам вопраткі;

- ведаць, для чаго патрэбен святлафор, для чаго патрэбен кожны колер святлафора, як і дзе можна пераходзіць дарогу;

-  ведаць назву бягучага месяца, паслядоўнасць дзён тыдня.

                            Поспехаў  Вам і Вашым дзецям!                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                           Падрыхтаваў выхавацель дашкольнай адукацыі : А.В.Масько.

згарнуць