Пра нас

ВІТАЕМ ВАС!
                                                                                                                                                                                                                     Наша гадавая задача на 2023 / 2024 навучальны  год:                  накіраваць работу педагагічнага калектыва  на фарміраванне ў выхаванцаў правіл бяспекі сродкамі дыдактычных гульняў

    Наш дзіцячы сад гасцінна адчыняе дзверы перад  законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў і выхаванцамі  з 1975 года.

    За гэты час мы выпусцілі ў вялікае школьнае жыццё больш за тысячу сваіх выхаванцаў, але яны назаўсёды застаюцца для нас «нашымі дзеткамі». Мы радуемся іх поспехам і засмучаемся, калі ўзніклі на іх шляху цяжкасці. Нам прыемна, што яны не забываюць свой дзіцячы сад, і праз гады прыходзяць сюды, як у свой родны дом. Многія з нашых выпускнікоў ужо прыводзяць сваіх дзетак.

    Мы, супрацоўнікі дашкольнай установы, жывем і працуем "аддаючы сваё сэрца дзецям", удасканальваем педагагічную дзейнасць, ствараючы ў дзіцячым садзе камфорт і ўтульнасць. Галоўным для нас было і застаецца развіццё ў дзіцяці закладзенага ў ім патэнцыялу, самабытнасці, таленту.

    Мы імкнемся ісці ў нагу з часам, шукаем новыя шляхі ўдасканалення сваёй дзейнасці. Нам важна зрабіць жыццё дзяцей у дзіцячым садзе паўнавартасным, радасным, цікавым. 

    Заходзьце на наш сайт, сачыце за жыццём выхаванцаў у дзіцячым садзе, дазнавайцеся пра нашы поспехі і дасягненні, дзяліцеся сваімі думкамі, пажаданнямі, пытайцеся пра хвалюючыя Вас праблемы.

 

Меню раздзела