Давайце размаўляць на беларускай мове

Эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення

беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы 

 

    Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла пачэснае месца ў адукацыйным працэсе, патрэбна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванні, укараненню і распаўсюджанні яе ва ўстановах адукацыі.  Прапануем эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйны працэс дашкольнай установы:

  • арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх схода;
  •  правядзенне ў дашкольных установах дзѐн беларускай мовы, заняткаў па развіцці беларускамоўных узаемаадносін ("Нацыянальнае адзенне", "Вышыўка і карункі", "Лялькі з саломы і лѐну", "Вырабы з лазы (саломкі, дрэва, гліны)", "Беларускі раслінны роспіс", "Беларуская народная цацка", "Знаѐмства з прадметамі сялянскага побыту");
  •  арганізацыя рэгулярных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі па правядзенні асветніцкай работы ў дашкольных установах;
  • арганізацыя выдання газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;
  •  правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускаму народнаму фальклору;
  •  правядзенне кніжных выстаў, дзѐн беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры;
  • арганізацыя наведвання бібліятэк, музеяў, цэнтраў рамѐстваў, падарожжаў па гістарычных мясцінах беларусаў, дзе можна пазнаѐміцца з асноўнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі беларусамі – іх месцам і значэннем у гістарычным развіцці краіны (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міхала Агінскага і інш.); мастацтвам Беларусі; народнымі святамі, традыцыямі, звычаямі, народнымі промысламі і рамѐствамі; дасягненнямі беларускага народу.       Будзе цікавым і карысным для дзяцей дашкольнага ўзросту пазнавальны матэрыял для гульневай дзейнасці:

Рухомыя гульні "Садзі лянок", "Гарлачык", "Чарадзей", "Гарады", "А мы проса сеялі", "Грушка", "Пасадка бульбы", "Змейка", "Заінька ў садочку", "Шышкі, жалуды, арэхі", "Паляўнічыя і качкі".

Дыдактычныя гульні

Малодшы ўзрост: "Знайдзі прадмет па слове",  "Што ў мяшэчку", "Ветлівыя словы".

Сярэдні ўзрост:  "Магазін", "Разбяры посуд", "Адгадай, што ў мяшэчку?", "Агароднік", "Што нам прывезлі калгаснікі?", "Хто што робіць у весцы".

Старэйшы ўзрост: "Што з чаго і як зроблена?", "Каму што трэба", "Хто знойдзе, няхай возьме", "Што я бачыў", "Што схавана пад сурвэткай?", "Паглядзі, спазнай і назаві", "У садзе, полі, агародзе", "Гардэроб лялькі".

     Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лѐгка. А для гэтага неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця «завучваць», а падштурхоўвалі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

     Формы работы педагогаў дашкольнай установы з бацькамі.

Індывідуальныя формы:

- стварэнне герба сям’і, радаводу;

- распрацоўка і падрыхтоўка касцюмаў да народных святаў;

- прыгатаванне страў беларускай кухні;

- мэтавыя прагулкі па горадзе;

- наведванне музеяў, выстаў;

- складанне апавяданняў на розныя тэмы;

- збіранне ілюстрацый, выразак з часопісаў;

- анкетаванне бацькоў.

Калектыўныя формы:

- кансультацыя "Мая Радзіма-Беларусь";

- семінар-практыкум "Традыцыі беларусаў і іх асноўныя запаветы";

- лекторый "Роля бацькоў, бабуляў і дзядуляў у выхаванні сваіх нашчадкаў";

- сямейны клуб "Талака";

- гутаркі, успаміны дзядоў і бабуль пра сваѐ мінулае;

- круглы стол "Мудраслоўе на кожны дзень", "Як выхаваць беларуса"; - лекцыя-дыялог "За талакою ўсѐй сям’ѐю" (аб працоўным выхаванні ў сучаснай сям’і);

- забава "За здаровы лад жыцця";

- сустрэчы са знакамітымі жанчынамі Беларусі, шматдзетнымі маці, жанчынамі года;

- вечарына "Не пусцім наш род на звод";

- конкурс "Дружна стане ў карагод наш славуты радавод";

- сумесныя народныя святы і абрады;

- гасцѐўня "Любімая песня (верш, прыказка) нашай сям’і";

- вечар-партрэт "Куфэрачак сямейнага шчасця";

- вячоркі "Сення ў нашай хаце свята";

- шоў-конкурс "Вось такія пірагі!";

- стварэнне і работа міні-музеяў у групе (беларускае нацыянальнае адзенне, жывельны і раслінны свет, гістарычныя помнікі, дэкаратыўна- прыкладное мастацтва і інш.) ;

 - інсцэнізацыя казак і паданняў;

- школа маладых бацькоў  ( "Якая матка, такое і дзіцятка " – цыкл сустрэч з маладымі сем’ямі).

- сямейны педсавет  "Вопыт выхавання дзяцей".

     Каб вызначыць адметнасць педагагічнага вопыту сям’і, бацькам прапануецца анкета з пытаннямі і заданнямі:

- Ці ведае Ваша дзіця геаграфічныя назвы мясцовасці, дзе пражывае?

-Зможа сын (дачка) назваць Ваша поўнае імя і імя па бацьку?

-Як часта ўнук (чка) бачыцца з бабуляй і дзядулем?

-Як Вы рыхтуецеся да нацыянальных святаў, якія з іх адзначае Ваша сям’я?

-Якія рэцэпты (назвы) беларускіх страў перададзены Вам ад старэйшага пакалення?

-Ці гулялі б Вы з дзецьмі ў народныя гульні, каб ведалі іх змест і прыналежнасць святу (напрыклад, біткі ў Вялікдзень; гойданне на арэлях на Саракі, Гуканне вясны і інш.)?

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру,  культуру.

Паважаныя   бацькі, дапамажыце нам далучыць  дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць!  Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, здрастуйце, добрага здаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай(-ае) раніцы,добрага ранку, дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі).

Формы развітання:  да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

Крыніца:http://ds3log.by/kansultatsyya
 
згарнуць