Музычнае свята, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму Дню

07.03.2024
7 сакавіка ў нашай установе дашкольнай адукацыі было праведзена музычнае свята, прысвечанае святкаванню Міжнароднага жаночага Дня. Выступленне дзяцей - лепшы падарунак, які мамы могуць атрымаць ад сваіх дзяцей. Дзеці спявалі добрыя і прыгожыя песні, танцавалі, гулялі ў цікавыя гульні, а бацькі разам са сваімі дзецьмі прынялі ўдзел у конкурсах. Дзеці падарылі сваім матулям падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі. Было весела, цікава, радасна. У заканчэнні свята дзеці запрасілі сваіх любімых матуль на святочны танец. Свята прынесла ў жыццё дзіцячага сада атмасферу вясновага шчасця і радасці. Да віншаванняў дзяцей далучаецца калектыў установы дашкольнай адукацыі і віншуе ўсіх жанчын з выдатным святам!

З Міжнародным жаночым днём

Прыміце віншаванні

Поспехаў вам заўсёды ва ўсім,

Надзеі і шанцавання!

Няхай прыгажосць ваша квітнее,

Няхай сонца душу грэе,

Няхай шчасце ў жыццё ваша прыйдзе,

  І стане ў ім  святлей!

Са святам 8 сакавіка!

Меню раздзела