Наш цудоўны агарод!

12.02.2024
Агарод на падаконніку ў рознаўзроставай групе з'яўляецца вельмі цікавым заняткам, асабліва ў канцы зімы, калі хочацца не толькі пакаштаваць свежыя дары прыроды, але і паглядзець на колеры зеляніны. Выхаванцы актыўна прымаюць удзел у пасадцы агарода. Дапамагаюць садзіць цыбулю, кроп, часнок, фасоль... Сумеснымі намаганнямі створаны прыгожы агарод на акне.Будзем з нецярпеннем чакаць і назіраць, калі з'явяцца першыя расліны.
Меню раздзела