Святочны ранішнік у выхаванцаў рознаўзроставай групы "Навагоднія прыгоды"

27.12.2023
Бліскучыя гірлянды і ярка ўпрыгожаная елка прынеслі дзецям адчуванне цуду. З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі запрашалі дзяцей у чароўны свет казкі. Дзеці акунуліся ў святочную атмасферу прыгод. З прыходам Дзеда Мароза і Снягурачкі пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі, карагодамі вакол ёлкі! Свята атрымалася вельмі вясёлым і радасным. А для нас лепшы падарунак да Новага года - гэта бачыць шчаслівыя вочы нашых выхаванцаў.
Меню раздзела