Экалагічная гульня "Як паводзіць сябе ў лесе?"

12.07.2023
Выхаванцы рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі вывучалі правілы паводзін у прыродным асяроддзі. Дзяцей заўсёды цікавяць звычайныя рэчы, на якія дарослыя не звяртаюць увагі: іх захапляе звычайны лісток, які ўпаў з дрэва; маленькая мурашка, якая цягне вялікі груз; расліна, якая нядаўна была маленькай, а зараз значна змяніла свой выгляд; яны радуюцца сонцу, дажджу, воблакам ... Нашы выхаванцы з карысцю праводзяць час на экалагічнай сцяжынцы па тэрыторыі ўстановы адукацыі.
Меню раздзела