Наша цікавае лета !

13.07.2023
Лета - дзіўная і забаўная пара, калі дзецям можна ўдосталь гуляць, бегаць і скакаць. Менавіта ў гэты перыяд яны шмат часу праводзяць на свежым паветры. У нашым дзіцячым садзе выхавальнікі штодня арганізуюць разнастайную рухальную і пазнавальную актыўнасць з карысцю для здароўя і эмацыйнага стану дзяцей. Пешыя прагулкі, фізкультурныя забавы, рухомыя гульні пакінуць радасныя ўспаміны пра лета і дапамогуць набрацца сіл, умацаваць здароўе і набыць карысныя навыкі!
Меню раздзела