22 чэрвеня -Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22.06.2023

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата-Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Гэтую сумную дату мы адзначаем як Дзень памяці, Дзень гонару і смутку пра тых, праз чые жыцці прайшла жорсткая вайна, пра тых, хто, не пашкадаваўшы жыцця, не вярнуўся з крывавых палёў бітваў. Роўна 82 годы аддзяляе нас ад таго Журботнага дня, калі ў жыццё кожнага чалавека нашай краіны ўвайшло гэта страшнае слова – «вайна»!

У гэты дзень выхаванцы дзіцячага сада наведалі помнік, каб ушанаваць памяць загінуўшых і даведацца крыху больш пра тыя далёкія і страшныя дні вайны.

Дзеці і дарослыя адзначылі гэтую дату хвілінай маўчання.Схіляючы галовы перад светлай памяццю дзядоў і прадзедаў, успомнім, што мы – сыны і дочкі вялікага народа – пераможцы, і будзем вартыя яго.

Меню раздзела