Выпусны баль "Дапабачэнне, дзіцячы сад"

30.05.2023
Выпускны баль у дзіцячым садзе - гэта асаблівая падзея для кожнага дзіцяці і яго бацькоў, гэта першая прыступка ў дарослае жыцце. Баль у дзіцячым садку прайшоў у цёплай, сяброўскай абстаноўцы. Пачалося свята з урачыстага выхаду выпускнікоў- прыгожыя, яны сталі падобнымі да школьнікаў. На працягу ўсяго ранішніка яны паказалі свае веды і ўменні, якія набылі за гады, праведзеныя ў дзіцячым садку: праспявалі шмат песень, расказалі вершы, парадавалі танцамі. Па добрай традыцыі загадчыца дзіцячага сада пажадала выпускнікам добрага шляху, паспяховай вучобы і вядома ж, не забываць родны дзіцячы сад. Ад імя ўсіх дзяцей і бацькоў былі сказаны словы падзякі выхавацелям, адміністрацыі і ўсім работнікам дзіцячага сада. Кожнаму выпускніку былі ўручаны падарункі і дыпломы аб заканчэнні дзіцячага сада.
Меню раздзела