Дзень народнага адзінства.

09.09.2021

17 верасня ў Беларусі будзе адзначацца Дзень народнага адзінства
У адпаведнасці ў Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206 у Беларусі заснавана дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства.
Адзначацца новае дзяржаўнае свята будзе 17 верасня (не выхадны дзень). Адпаведныя змяненні ўнесены ва Указ ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».
Паводле інфармацыі прэс-службы Кіраўніка дзяржавы, гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Меню раздзела