Метадычная скарбонка

Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў

Пачуццё патрыятызму так шматгранна па свайму зместу, што не можа быць вызначана некалькімі словамі. Гэта і любоў да родных месцаў, і гонар за свой народ, за яго культуру, і адчуванне сваёй непарыўнасці з наваколлем, і жаданне захоўваць і прымнажаць багацце сваёй краіны.

Патрыятызм праяўляецца не толькі ў складаных цяжкіх жыццёвых сітуацыях, але і ў штодзённай працы і духоўнага жыцця народа. Аднак, калі гэта пачуццё гэтак складана, то правамерна казаць аб ім у дачыненні да дзяцей дашкольнага ўзросту? Уважлівае назіранне за дзецьмі, вывучэнне іх узроставых асаблівасцей, інтарэсаў дазваляе зрабіць выснову, што старэйшы дашкольнік валодае вялікай колькасцю ведаў, а яго інтарэсы часта звязаныя не толькі з сучаснасцю, але і з будучыняй. У размовах дзяцей, іх пытаннях можна пачуць меркаванні пра дабро і зло, аб несправядлівасці. Усё гэта сведчыць аб тым, што выхаванне патрыятычных пачуццяў можна і трэба пачынаць з дашкольнага ўзросту. Крылатая фраза: "Усё пачынаецца з дзяцінства" - як нельга больш ставіцца да гэтага пытання. Задумваючыся пра вытокі патрыятычных пачуццяў, мы заўсёды звяртаемся да ўражанняў дзяцінства: гэта і дрэва пад акном, і родныя напевы.

З маленства дзіця чуе родную гаворку. Песні маці, казкі адкрываюць яму вочы ў свет, эмацыйна афарбоўваюць цяперашні час, усяляюць надзею і веру ў дабро, якое нясуць нам казачныя героі. Казкі хвалююць, захапляюць дзіця, прымушаюць яго плакаць і смяяцца, паказваюць яму, што народ лічыць самым галоўным багаццем – працавітасць, сяброўства, узаемадапамогу. У кожнага народа свае казкі, і ўсе яны па свояму, з уласцівым дадзеным народу каларыту перадаюць ад пакалення да пакалення гэтыя маральныя каштоўнасці. Слухаючы казку, дзіця пачынае любіць тое, што любіць яго народ і ненавідзець тое, што ненавідзіць народ. "Гэта першыя бліскучыя спробы народнай педагогікі, - пісаў К. Д. Ушынскі , - і я не думаю, каб хто-небудзь быў у стане змагацца ў гэтым выпадку з педагагічнымі геніямі народа».

Загадкі, прыказкі, прымаўкі - гэтыя жамчужыны народнай мудрасці ўспрымаюцца дзіцем лёгка і натуральна. У іх і гумар, і сум і глыбокая любоў да чалавека, да Айчыны. Казкі, прыказкі, прымаўкі фарміруюць пачатак любові да свайго народу, да сваёй краіны.

Вельмі рана ў свет дзіцяці ўваходзіць прырода роднага краю. Рака, лес, поле паступова ажываюць для яго: ад першага агульнага ўспрымання дзіця пераходзіць да канкрэтызацыі – у яго з'яўляюцца любімыя куткі для гульні, любімае дрэва, сцяжынкі ў лесе, месца для рыбалкі каля ракі. Гэта робіць лес, рэчку сваімі, роднымі, якія застаюцца ў памяці дашкольніка на ўсё жыццё. Так грамадскае і прыроднае асяроддзе выступае ў ролі першага педагога, які знаёміць дзіця з Радзімай. Але без дапамогі дарослага дзіцяці цяжка вылучыць з навакольнага жыцця найбольш істотнае характэрнае. Ён можа не ўбачыць галоўнае, або прыняць за галоўнае нетыповае, другараднае. "Як у маленькага дрэўцы, клапатлівы садоўнік умацоўвае корань, ад магутнасці якога залежыць жыццё расліны на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, так і дарослы павінен клапаціцца аб выхаванні ў дзяцей пачуцця бязмежнай любові да Радзімы». Без дапамогі дарослага дзецям цяжка зразумець, што людзі працуюць на карысць усёй краіны, што горад, сяло, лес, рака, якія дзіця бачыць кожны дзень – гэта і ёсць яго радзіма.

Дарослы выступае пасрэднікам паміж дзіцем і навакольным яго светам, ён накіроўвае, рэгулюе яго ўспрыманне навакольнага. У дзяцей яшчэ вельмі малы жыццёвы вопыт, і ў сілу сваёй здольнасці да пераймання і з даверу да дарослага дзеці пераймаюць у іх ацэнкі падзей: што кажуць дома бацькі аб маючым адбыцца суботніку, як рыхтуюцца да свята і г.д. – ва ўсім праяўляецца іх стаўленне да жыцця, якое паступова выхоўвае пачуцці дзіцяці.

Пры выхаванні патрыятычных пачуццяў вельмі важна падтрымліваць у дзецях цікавасць да падзей і з'яў грамадскага жыцця, гутарыць з імі аб тым, што іх цікавіць. Прынята лічыць, што выхаванне ў дзяцей патрыятычных пачуццяў адбываецца ў наступнай паслядоўнасці: спачатку выхоўваецца любоў да бацькоў, роднага дома, дзіцячага садка, затым да горада, да ўсёй краіны. Аднак няправільна меркаваць, што выхоўваючы любоў да бацькоў, мы ўжо тым самым выхоўваем любоў да Радзімы. На жаль, вядомыя выпадкі, калі адданасць свайму дому, сваёй сям'і ўжываюцца з абыякавасцю да лёсу Радзімы і нават са здрадай.

Мы вучым дзіцяці з першых гадоў жыцця любіць бацькоў, дапамагаць ім. Высакароднае пачуццё адданасці дарагому чалавеку, патрэба ў духоўнай і эмацыйнай блізкасці з ім-усё гэта вельмі важна для станаўлення асобы дзіцяці, для пачуцця абароненасці і дабрабыту. Але для таго каб гэтыя пачуцці сталі пачаткам любові да Радзімы, вельмі важна, каб дзеці як мага раней убачылі грамадзянскую асобу сваіх бацькоў, ўсвядомілі іх як працаўнікоў, якія ўносяць свой уклад у агульную справу.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 

 

ТЭХНАЛОГІЯ ПРАЦЭСУ МАСТАЦКА-МАЎЛЕНЧАГА РАЗВІЦЦЯ ДАШКОЛЬНІКАЎ У СІТУАЦЫІ РУСКА-БЕЛАРУСКАГАДВУХМОЎЯ

   

        

Прыродныя сімвалы Беларусі

Бусел  заўжды верны Беларусі.

Изображение

Вобраз бусла ўспрымаецца як сімвал Беларусі і яе зямлі. У сэрцы любога беларуса буслам адведена асаблівае месца.

Многа прыкмет звязана з першым убачаным вясной буслом - прадвеснікам вясны. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. Лічылася, што птушка ў палёце прадвяшчае дабрабыт, выдатнае здароўе на ўвесь год, добры ўраджай і поспех. 

Сямейныя пары буслоў неразлучныя. Свой дом будуюць на некалькі гадоў. Людзі прымаюць буслоў як анела-ахоўніка хатняга ачага, як мірны сімвал пастаянства і дабрабыту. Калі на даху дома сяліўся бусел, гэта абяцала багацце і дабрабыт сям'і. 

Часцінка любімай старонкі,

Часцінка зямлі - васілёк

Изображение

Валошка, васілёк. Іх ніхто не сеяў. Напэўна, прырода сама паклапацілася, каб гэтыя кветкі раслі ў суседстве з жытам. Земляробы іх не знішчалі, наадварот, любілі і бераглі, нават склалі аб кветках легенду і не адну.

Каго не хвалюе сустрэча з гэтай прыгожай кветкай! Убачыць блакітныя зорачкі на ўзмежку жытнёвага поля падарожны і міжволі забываецца пра стому. 

Многа вершаў і песень прысвечана васільку. Я.Колас, Я.Купала, А.Куляшоў, М.Танк, П.Броўка, М.Багдановіч неаднаразова звярталіся да гэтай кветкі, якая, як і народ, такая ж сціплая, простая і адкрытая, гасцінная і талерантная. 

З часам васілёк ператварыўся ў сапраўдны сімвал зямлі беларускай. 

Зубр - пушчанскі гаспадар

Изображение

Зубры - не толькі візітная картка багатага і разнастайнага жывёльнага свету Беларусі, але і сімвал самой краіны. Гэты магутны і прыгожы звер увасабляе сілы прыроды. 

Па меры знішчэння лясоў і асушэння балот, па меры пранікнавення ў лясы людзей і асваення імі найбольш урадлівых зямель пад палі і пашы для хатняй жывёлы, зона распаўсюджвання зубра паступова скарачалася. Зубры шукалі прытулку. Такім прыстанішчам для іх з'явілася Белавежская пушча, апошняе месца пражывання зуброў у натуральных умовах. 

Зубр нагадвае беларусаў не толькі гістарычным лёсам, але і характарам. Ён адрозніваецца мудрасцю, спакоем і справядлівасцю. У звычайным стане гэта вельмі мірны, спакойны звер, які імкнецца схавацца ў гушчары лесу. Ён ніколі не нападае першым. Але калі яго раззлаваць, зубр прыходзіць у лютасць, і тады ўжо з ім ніхто не можа справіцца.

Аб сіле зубра існуюць шматлікія легенды. 

Бясконца можна глядзець на гэтыя сосны...

Изображение

Сасна - адна з самых старажытных раслін зямлі. 

У розныя часы і ў розных народаў сустракаюцца неаднолькавыя сімвалічныя значэнні сасны: вобраз неўміручасці, вобраз нязгаснага жыцця, вобраз нараджэння, сталасці, шчырасці, жыццёвай сілы, урадлівасці, сілы характару, маўчання, адзіноты. 

Дзякуючы сваім якасцям сасна сугучна з беларусамі, з рысамі іх характару. А яшчэ беларускі народ паважае і шануе сасну менавіта за яе паўсюднае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі і шырокае выкарыстанне гэтага дрэва (ствол, кара, ігліца, шышкі, смала) у гаспадарцы, прамысловасці, медыцыне. 

Прытрымліваючыся прымаўкі "Сасна там красна, дзе расла", беларускі народ лічыць яе сваім родным сімвалам.

Канюшынка

Изображение

Сярод прыродных сімвалоў канюшына заняла  ганаровае месца параўнальна нядаўна, а менавіты з шырокім выкарыстаннем канюшыны як сельскагаспадарчай расліны. 

Заняўшы ганаровае месца ў выяве Дзяржаўнага герба, канюшына з'яўляецца яшчэ і прыродным сімвалам нашай краіны.

Канюшына для хатніх жывёл з'яўляецца самым лепшым кормам - сакавітым і салодкім. Цэніцца і мёд, які збіраецца з пылку кветак канюшыны. Мёд з кветак канюшыцны лічыцца самым лепшым із светлых сартоў мёду. Валодаючы гаючымі ўласцівасцямі, ён выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Наші продкі верылі, што канюшына нясе ў сябе вялікую сілу шчасцця, маладосці і прыгажосці. Яе лісцікі збіралі, сушылі і насілі разам з сабой.

Лён сінявокі - сімвал Радзімы, наш беларускі, мілы адзіны

Изображение

Лён для Беларусі - нацыянальнае багацце. Сёння традыцыя ільняных вышываных ручнікоў беражліва захоўваецца беларусамі. Славіцца Беларусь і сувенірнай прадукцыяй, вырабленай з лёну (лялькі, абярэгі, сурвэткі і інш.).

У знак падзякі і шматвяковай вернасці гэтай культуры беларускі народ увекавечыў кветкі лёну ў Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь як сімвал пераўтварольнай моцы працы, знак дабра і дастатку. Шануецца лён і як прыродны сімвал Радзімы.

У народзе існуе павер'е, што сімвалам лён стаў па многіх прычынах: лён з'яўляецца традыцыйнайкультурай Беларусі; блакітны колер вачэй беларусаў асацыіруецца з блакітнымі кветкамі лёну. А яшчэ таму, што лён - гэта ўвасабленне беларусак, такіх жа чыстых і пясчотных, як ільняное белае палатно.                                                                                                                                                                                                               Падрыхтаваў: выхавальнік дашкольнай адукацыі Масько А.В.

згарнуць

Беларускія святы

БЕЛАРУСКIЯ СВЯТЫ

           Святы —  сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы — царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з’явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята — Вялікдзень, да купалля — свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

Стрэчанне ці грамніцы — гуканне вясны.

Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.

Масленка.

Святкуецца  на восьмы дзень перад Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.

 Гуканне вясны

Гэтае свята характэрна для Усходней Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

Саракі.

Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

Камаедзіца.

Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з’ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Наўскі Вялікдзнь.

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца свята ўшанавання памерлых.

Юр’я.

Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:» Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб у дурня.»

Зялёныя святкі.

Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з’яўляецца гімнам маці-прыродзе.

Купалле. 

Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.

Жніво. 

Гэтае свята з’яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

Пакровы.

Адзначалісы ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор’ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. «Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова.» Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды.

Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Зімовыя святкі.

Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы.Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова- свята Раства. Неад’емным рытуалам з’яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая- шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.                                                                                          Падрыхтаваў выхавальнік дашкольнай адукацыі: Масько А.В.

згарнуць

Казкі для дзяцей


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
згарнуць

Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі

 

 

Вядомыя вучоныя з Беларусі

Ігнат Дамейка
Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.

Іван (Ян) Чэрскі 
Знакаміты вучоны-географ, геолаг, даследчык Сібіры, імем якога названы шэраг геаграфічных аб'ектаў. Нарадзіўся ў маёнтку Свольна Віцебскай губерні ў 1845 годзе.
 

Мікалай Судзілоўскі (псеўданім Нікалас Русель) 
Этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сям'і. З 1892 года жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў.

Аляксандр Чыжэўскі
Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

Соф'я Кавалеўская
Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі паходзіць са шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку Палібіна Віцебскай губерні, а ў 18 гадоў заключыла фіктыўны шлюб, каб паехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.

Павел Сухі
Авіяканструктар, вынаходнік, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за трыццаць з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны. Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

Міхаіл Высоцкі
Выдатны вучоны і канструктар, пад кіраўніцтвам якога ствараліся лепшыя аўтамабілі МАЗ, на працягу дзесяцігоддзяў генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі. Аўтар 134 вынаходстваў і 17 патэнтаў. Герой Беларусі (2006). Нарадзіўся ў в. Семежава Мінскай вобласці (1928).


 

Жарэс Алфёраў
Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

https://www.belarus.by/by/about-belarus/famous-belarusians/zhores-alferov

Вядомыя  касманаўты з Беларусі

Пётр Клімук 
Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

Уладзімір Кавалёнак 
Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

https://www.belarus.by/by/about-belarus/famous-belarusians/vladimir-kovalenok

Алег Навіцкі
Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-й міжнароднай экспедыцыі на МКС. Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.

Вядомыя ў мастацтве беларусы

Марк Шагал
Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве.

https://www.belarus.by/by/about-belarus/famous-belarusians/marc-chagall

Напалеон Орда
Мастак, кампазітар, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета. Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У 2007 годзе 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Іван Хруцкі
Нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Выдатны мастак, які распрацаваў уласны тып нацюрморта ў спалучэнні з партрэтам. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ў 2010 годзе было ў календары памятных дат ЮНЕСКА.

Луіс Барт Маер
Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метра-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Маер прапанаваў штогод уручаць прэмію "Оскар".

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Пісьменнік, заснавальнік новай беларускай літаратуры і прафесійнай драматургіі, стваральнік першага беларускага тэатральнага калектыву, акцёр. У 2008 годзе 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Міхаіл Савіцкі
Народны мастак Беларусі, аўтар амаль 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія работы Міхаіла Савіцкага атрымалі сусветную вядомасць. Нарадзіўся ў в. Звянячы Віцебскай вобласці (1922). Герой Беларусі (2006).

Васіль Быкаў
Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990-1993 гг. – прэзідэнт аб’яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

https://www.belarus.by/by/about-belarus/famous-belarusians/vasil-bhikov

Гаўрыла Вашчанка
Народны мастак Беларусі, жывапісец і педагог. "Чалавек года-92" і "Чалавек ХХ стагоддзя" (1993) па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. "Чалавек года-94" па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута. Нарадзіўся ў в. Чыкалавічы Гомельскай вобласці (1928).


 

Вядомыя палітыкі з Беларусі

Хаім Вейцман
Нарадзіўся ў Беларусі ў вёсцы Моталь (зараз Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) у 1874 годзе. Хаім Вейцман быў выдатным хімікам, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Як актыўны сіяніст ён быў выбраны першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль (1949) і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці (1952).

Андрэй Грамыка 
Дыпламат, у 1957-1985 гг. міністр замежных спраў СССР. Узначальваў савецкую дэлегацыю на канферэнцыі па стварэнню ААН, распрацоўваў Статут арганізацыі. Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці).

Знакамітыя асветнікі Беларусі

Францыск Скарына
Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе.

Святая Ефрасіння 
Полацкая князёўна. Нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла ў час паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.

Чэмпіёны з Беларусі

Аляксандр Мядзведзь
Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

Вольга Корбут
Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

Віталь Шчэрба
Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША). Чэмпіён Універсіяд (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991–2000).

Ігар Макараў
Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Юлія Несцярэнка
Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Максім Мірны
Максім Мірны – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.

Вікторыя Азаранка
Знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца найбуйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.

Дар'я Домрачава
Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы праследавання, індывідуальнай гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года.

Аляксей Грышын
Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).

Сяргей Мартынаў
"Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.

Руслан Салей
Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея, капітан нацыянальнай зборнай. Руслан Салей першым з айчынных майстроў клюшкі дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.

 

https://www.belarus.by/by/about-belarus/famous-belarusians

http://www.ctv.by/belorusskie-sportsmeny

                                                                                                                 Падрыхтавала: Бандарэнка А.М.; загадчык

                                                                                   

згарнуць

Беларусь сучасная

Цікавыя  факты пра сучасную Беларусь

1. У Беларусі наладжана вытворчасць самага вялікага ў свеце самасвалу – БелАЗ-75710. Яго грузапад’ёмнасць 450 тон. У студзені 2014 года самасвал пасвіў рэкорд Гінеса ў краінах Еўропы і СНД, ён правёз па выпрабавальным палігоне груз, які весіў 503,5 тоны. 

2. Самая доўгая вуліца ў Беларусі (15 км) – праспект Незалежнасці ў Мінску. За сваю гісторыю вуліца расла ў даўжыню і шырыню і змяніла некалькі назваў: Захар’еўская, Новы горад, Гауптштрасе (пад час нямецкай акупацыі), Адама Міцкевіча, Савецкая, праспект Францыска Скарыны, і нарэшце, праспект Незалежнасці.

3. У Беларусі  здабываюць нефць: местанараджэнне ёсць на поўдні краіны. З моманту адкрыцця першага з іх у 1964 годзе было здабыта 125 мільёнаў тонаў нефці.

4. Асацыяцыя “Беларускі лён” пастаўляе на экспарт так называемае кароткае валакно, з якога робяць купюры еўра. Навогул усе папяровыя грошы робяць не з бумагі, а з бавоўны і ільну –  такія валокны марудней знашваюцца.

5. Хоць у Беларусі няма фірменага магазіна IKEA, у нашай краіне наладжана вытворчасць мэблі для гэтага брэнда. Такіх вытворчасцей некалькі, адно з іх знаходзіцца ў свабоднай эканамічнай зоне “Магілёў”.

6. Зямля  беларуская падарыла свету 5 нобелеўскіх лаўрэатаў: уражэнец Пінску Сайман Кузнец (прэмія па эканоміцы, 1971 год), Менахім Бегін, які нарадзіўся ў Брэсце (прэмія свету, 1978 год), Шыман Перэс (прэмія свету, 1994 год), уражэнец Віцебска Жорэс Алфёраў (па фізіцы, 2000 год). А вось Святлана Аляксіевіч – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры – нарадзілася ва Украінскай ССР, але амаль усё жыццё жыве ў Беларусі.

Беларусь – “Сіліконавая Даліна” Усходняй Еўропы. У 2005 годзе ў нашай краіне быў створаны Парк Высокіх тэхналогій, дзе знаходзіцца каля 170 кампаній, у тым ліку офісы EPAM, Viber Media і Wargaming – стваральнікі гульні World of Tanks) і працуе 27000 IT-спецыялістаў.

Падрыхтаваў выхавальнік дашкольнай адукацыі                   К.У.Пальчык

згарнуць

Кансультацыя "Роля экскурсій для фарміравання патрыятычных пачуццяў дашкольнікаў”

Адной з задач сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў падрастаючага пакалення.

Дашкольныя ўстановы, як вядома, — пачатковы этап сістэмы адукацыі. Яны прызначаны фарміраваць у дзяцей першыя ўяўленні аб навакольным асяроддзі, даць ім з маленства адчуць сябе грамадзянамі сваёй Айчыны. Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў пачынаецца са спазнання Радзімы, яе каштоўнасцей. Сярод іх асноўнымі з'яўляюцца:

• родныя мясціны, бацькоўскі дом;

• поспехі і дасягненні эканомікі;

• чалавек і яго жыццядзейнасць;

• гістарычнае мінулае народа, грамадзянскі гонар і нацыянальная годнасць, нацыянальна-культурныя традыцыі;

• духоўныя набыткі (літаратура, мастацтва, навука, адукацыя);

• павага да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, выхаванне сяброўства між народамі.

У патрыятычным выхаванні педагогіка прытрымліваецца прынцыпу - праз малое да вялікага. Пачуццё павагі да Радзімы выхоўваецца паступова. Пачынаць трэба з выхавання шчырых, добразычлівых адносінаў да сваіх родных і блізкіх: маці, бацькі, бабулі, дзядулі, сястрычкі, браціка. У дзіцяці неабходна абудзіць пачуцці, каб ён адчуў, што яго любяць, аб ім клапоцяцца і ад яго чакаюць узаемных адносінаў Пачынаючы работу па патрыятычным выхаванні, педагог мусіць найперш сам добра ведаць прыродныя, культурныя, сацыяльныя і эканамічныя асаблівасці роднага краю, родную мову, традыцыі і г.д.

Разгледзім адзін з накірункаў патрыятычнага выхавання — выхаванне любові і павагі да роднай мясціны. А каб пачуцці былі больш поўныя, варта пазнаёміць дашкольнікаў з гісторыяй свайго горада, мястэчка ці вёскі, слаўнымі землякамі, сучаснымі дасягненнямі (вядома, на даступным для іх узроўні). Улічваючы пераважную ролю ў дашкольным узросце нагляднага мыслення, мы павінны забяспечыць умовы для таго, каб нашы выхаванцы як мага больш убачылі ў родных мясцінах, вучыліся не проста глядзець, але і заўважаць, а на аснове ўбачанага разважаць, рабіць нескладаныя высновы.

Гэтаму найбольш поўна садзейнічаюць прагулкі і экскурсіі па горадзе (ці вёсцы). Нехта заўважыць, што па вуліцах дзеці ходзяць кожны дзень з бацькамі, але калі паназіраць, як «сярэднестатыстычныя» маці або бацька вядуць дзіця ў сад, шпарка крочучы наперадзе, а дзіця ззаду подбежкам, ледзь паспяваючы, учапіўшыся за руку дарослага... Або вечарам, калі маці, стомленая пасля работы, нагружаная сумкамі, спяшаецца хутчэй дадому, разважаючы, што хутчэй і танней прыгатаваць на вячэру, а тут дзіця з-пад рукі са сваімі «вечнымі» пытаннямі... Як правіла, адказы на такія пытанні чуюцца аднатыпныя: «Так», «Не», «Ага» і г.д.

Безумоўна, у час такіх «прагулак» па вуліцах ні дзіця, ні дарослы нічога для сябе не возьмуць. Гэта сведчыць пра тое, што экскурсіі, прагулкі ў дашкольнай установе проста неабходныя. Мы ўжо не кажам аб тым, якую карысць нясуць для здароўя дашкольнікаў усе віды рухомай актыўнасці, у тым ліку і хада.

3 якога ўзросгу арганізоўваць падобныя выхады ў свет? Згодна з праграмай, ужо напрыканцы знаходжання ў другой малодшай групе дзеці могуць выходзіць за межы сваёй установы. 3 улікам навакольнай прасторы (інфраструктуры свайго мікрараёна) кожны педагог плануе тэматыку экскурсій.

Выхаванцы сярэдняй, старшай груп з задавальненнем знаходзяцца на вуліцах горада, прычым апошнія ўжо могуць прайсці на болыпую аддегласць.

Экскурсіі плануюцца на прыроду (парк, луг, поле, лес, рэчка, вадаём і г.д), па вуліцах (знаёмства з месцазнаходжаннем, вытлумачэнне назваў і правілаў пераходу), а таксама ва ўстановы і прадпрыемствы (завод або фабрыка, школа, бібліятэка, пошта і ці павінен педагог рыхтавацца да экскурсіі? Безумоўна. Якім чынам? Дамовіцца з кіраўніцтвам установы, якую збіраюцца наведаць, прыйсці за дзень да правядзення, пазнаёміцца на месцы, каб дакладна ведаць, пра што весці гутарку і ў які час.

Чым заканчваецца экскурсія і які працяг мае ў далейшай выхаваўча-адукацыйнай рабоце групы? Абмеркаваннем убачанага, пачутага. У кантэкст наступных гутарак уключаецца інфармацыю з праведзенай экскурсіі.                                                                      спасылка :https://allrefrs.ru/4-36104.html

згарнуць

АСАБЛІВАСЦІ ПЛАНАВАННЯ І АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ВА Ў РОЗНАЎЗРОСТАВАЙ ГРУПЕ

АСАБЛІВАСЦІ ПЛАНАВАННЯ І АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ВА Ў РОЗНАЎЗРОСТАВАЙ ГРУПЕ

 

 

      Рашэнне выхаваўчых і адукацыйных задач, фарміраванне дастатковага ўзроўню ведаў і ўменняў дзяцей, дасягненне дзяржаўнага стандарту ва ўмовах рознаўзроставай групы малакамплектных дзіцячых садоў выклікае ў выхавальнікаў значныя цяжкасці. Да таго ж асноўная метадычная літаратура па дашкольнай адукацыі разлічана на ўстановы з аднаўзроставым складам дзіцячых груп.

       Перад педагогам стаіць няпростая задача - пабудаваць сваю працу так, каб яна забяспечвала захаванне самакаштоўнасці, непаўторнасці дашкольнага перыяду дзяцінства.

      Самую істотную частку побыту дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае рэжым дня. Правільнае фізічнае развіццё дзіцяці неймаверна без строгага выканання рэжыму дня, які павінен адпавядаць рэальнаму складу дзяцей у групе. Пры вызначэнні агульнага рэжыму для дзяцей трох-чатырох узростаў за аснову бярэцца рэжым сярэдняга ўзросту і з улікам рэжыму для астатніх дзяцей ўносяць некаторыя змены ў працягласць рэжымных працэсаў.

       Важна заўсёды выконваць правіла - рэжымныя працэсы пачынаць з малодшымі дзецьмі, паступова падлучаючы больш старэйшых (у іншым парадку адбываецца толькі ўздым дзяцей пасля дзённага сну).

       Рэжым толькі тады арганізуе жыццё дзяцей, з'яўляецца важным фактарам выхавання, калі ён выконваецца выразна і ўзгоднена ўсімі работнікамі.

      Каб усе віды дзейнасці ажыццяўляліся на добрым педагагічным узроўні, вялікае значэнне мае ўзгодненасць у працы выхавальніка і памочніка выхавальніка. Памочнік выхавальніка рознаўзроставай групы павінен асабліва добра ўсведамляць сваю ролю ў педагагічнай працы з дзецьмі, валодаць асноўнымі прыёмамі арганізацыі рэжымных працэсаў, разумець, чым яна можа дапамагчы малышам, а што яны павінны рабіць самастойна. Дапамога памочніка выхавальніка неабходная пастаянна, але больш за ўсё ў самыя напружаныя ў змешанай групе моманты - пры завяршэнні адных працэсаў і пераходзе да іншых: падрыхтоўка да прагулцы, выхад на ўчастак і вяртанне ў групу, укладванне дзяцей, правядзенне працэдур загартоўвання.

       Важна ўмець выкарыстоўваць усе перавагі выхавання дзяцей рознага ўзросту - наладзіць сваю работу так, каб навучыць старэйшых клапаціцца пра малодшых. У сумеснай выхаванні дзяцей рознага ўзросту ёсць шмат станоўчага. Сталыя зносіны малодшых дзяцей са старэйшымі стварае спрыяльныя ўмовы для фарміравання сяброўскіх адносін, клапатлівасці, самастойнасці. Тут старэйшыя дапамагаюць малодшым апрануцца, абараняюць ад крыўдзіцеля і г.д. Асаблівае значэнне набывае прыклад старэйшых для малых. У сілу сваёй схільнасці да пераймання малодшыя паступова пераймаюць ўсе станоўчыя якасці старэйшых. Шматгадовыя назіранні даказваюць, што ў рознаўзроставых групах малодшыя дзеці навучаюцца навыкам значна хутчэй, а старэйшыя растуць больш абачлівымі, добразычлівымі і спагаднымі. Упершыню прыходзячы ў дзіцячы сад малыя трапляюць ва ўжо арганізаваны калектыў, лягчэй падпарадкоўваюцца яго правілам, пераймаючы ва ўсім старэйшым дзецям, якія ў дадзеным выпадку служаць апорай выхавальніка.

       Але ўсё гэта, вядома, не адбываецца само сабой, а з'яўляецца вынікам штодзённай i карпатлівай працы педагога, правільнай арганізацыі жыцця і самастойнай дзейнасці дзяцей. Арганізуючы жыццё дзяцей, іх разнастайную актыўную дзейнасць, выхавальнік павінен, перш за ўсё, клапаціцца аб ахове і ўмацаванні здароўя.

 

Парады пры правядзенні прагулкі.

         На прагулцы, як і ў памяшканні, выхавальнік клапаціцца аб тым, каб усе дзеці былі занятыя, цікава гулялі са сваімі аднагодкамі і са старэйшымі дзецьмі, працавалі, назіралі за з'явамі навакольнага жыцця і г.д., стварае ўмовы для разнастайнай рухальнай актыўнасці ўсіх дзяцей узроставых падгруп. Пры гэтым важна:

       сачыць за фізічнымі нагрузкамі, чаргаваць гульні і заняткі рознай ступені рухомасці, не дапускаць, каб малыя, пераймаючы старэйшым выконвалі шкодныя і цяжкія для іх рухі (віселі на руках, залазілі на высокія лесвіцы);

         рухомыя гульні з малодшымі дзецьмі мэтазгодна праводзіць у сярэдзіне прагулкі, а са старэйшымі адразу пасля выхаду на ўчастак або ў канцы прагулкі, перад вяртаннем у групу.

       У залежнасці ад мэты і фізічных нагрузак рухомыя гульні могуць праводзіцца з усімі дзецьмі, з двума сумежнымі падгрупамі і асобна з адной групай.

       Перавага варта аддаваць гульняў з двума або адной падгрупе, бо у гэтым выпадку лягчэй ўлічыць розныя магчымасці дзяцей. Важна, каб некалькі разоў на працягу тыдня планаваліся і асобна праводзіліся рухомыя гульні з самымі старэйшымі дзецьмі, бо пры сумеснай арганізацыі гульняў фізічная нагрузка ў старэйшых дзяцей аказваецца недастатковай.

     Неабходна памятаць, што за 30 хвілін да канца прагулкі неабходна перавесці дзяцей на больш спакойную дзейнасць. Тут можна правесці назірання, слоўныя гульні, гутаркі з дзецьмі.

        Арганізацыя рэжымных момантаў

        Арганізацыя мыцця - адзін з важных элементаў у рэжыме  ўстановы дашкольнай адукацыі. Спрыяе прывіццю ўстойлівых гігіенічных навыкаў, развіццю самастойнасці, выхаванню ўзаемадапамогі. Праводзіцца дыферэнцыравана, аднак дзеці павінны засвоіць агульныя для ўсіх правілы:

      заходзіць у ўмывальны пакой паступова, невялікімі групамі;

       у першую чаргу мыюць рукі малыя, старэйшыя дапамагаюць ім і вучаць;

      не затрымлівацца там ля ракавіны: астатнія дзеці чакаюць;

      мыць рукі, закасаўшы рукавы, ня наліваць на падлогу.

   Арганізацыя рэжымных момантаў: харчавання, мыцця, апранання і распранання дзяцей ва ўмовах рознаўзроставай групы патрабуе вялікага майстэрства выхавальніка, выразнасці і зладжанасці работы ўсяго абслуговага персаналу, стварэнне спакойнай і добразычлівай абстаноўкі, ўважлівага стаўлення дарослых да ўсіх дзяцей, асабліва да малодшых. Усё гэта важна таму, што ў невялікі час, якое па рэжыме адводзіцца для правядзення гэтых жыццёва важных працэсаў, неабходна не толькі правільна і хутка абслужыць дзяцей, накарміць, апрануць і г.д., але і ў адпаведнасці з праграмнымі патрабаваннямі забяспечыць фарміраванне неабходных для дзяцей кожнага ўзросту культурна-гігіенічных навыкаў. У працэсе паўсядзённай дзейнасці ў дзяцей варта выхоўваць звычкі правільных паводзінаў у калектыве, сяброўскія ўзаемаадносіны

       Тыпы і варыянты арганізацыі дзяцей на занятках ва ў рознаўзроставай групе:

1.Усе дзеці занятыя адным відам дзейнасці.

2.Камбінаванныя заняткі.

2.Заняткі з адной групай па адной методыцы.

  ТЫП I.

   ВАРЫЯНТ I.

           Пачатак занятка адначасова. Усе дзеці падгрупы працуюць па адной тэме, з ускладненнем для старэйшых дзяцей. Затым дзецям старэйшай падгрупы даецца самастойнае заданне, а дзеці малодшай і сярэдняй падгрупы працуюць з выхавальнікам. На гэтым занятак малодшай з падгрупай сканчаецца. Затым 3-5 хвілін выхавальнік працуе з дзецьмі сярэдняй падгрупы, затым з выхаванцамі старэйшай падгрупы і заканчваецца занятак.

   ВАРЫЯНТ 2.

           Пачатак адначасовы. Усе падгрупы працуюць з выхавальнікам па адной тэме з ускладненнем для старэйшых дзяцей. Тут самастойная праца прапануецца для малодшых і сярэдніх падгруп, а старэйшыя працуюць з выхавальнікам. Даўшы самастойнае заданне ў старэйшай групе, выхавальнік дзве хвіліны правярае самастойнае заданне ў малодшай падгрупе і адпускае дзяцей. Пасля гэтага пераходзіць да праверкі самастойнага задання ў сярэдняй падгрупе, працуе з імі над рашэннем трэцяй праграмнай задачы, падводзіць вынік занятку.

   ВАРЫЯНТ 3.

           Выкарыстоўваецца ў канцы квартала, для кантрольных і выніковых заняткаў.

   1 частка занятку. Дзеці 3-х падгруп працуюць разам па адной тэме з ускладненнем для старэйшых дзяцей.

   2 частка. У ёй прапануецца самастойнае заданне. Праверка самастойнай работы пачынаецца з малодшай падгрупы. Пасля чаго гэтыя дзеці ідуць гуляць, затым правяраецца самастойнае заданне сярэдняй і старэйшай падгруп.

   3 частка. Дзеці сярэдняй і старэйшай падгруп працуюць разам з выхавальнікам па адной тэме з ускладненнем для старэйшых. Пасля чаго дзеці сярэдняй падгрупы вольныя, са старэйшымі дзецьмі выхавальнік працягвае працу і адпускае.

ВАРЫЯНТ 4.

           Занятак пачынаецца з дзецьмі старэйшай групы. Праз 5-7 хвілін запрашае дзяцей сярэдняй падгрупы, праз 5 хвілін дзяцей малодшай падгрупы. У другой частцы занятку дзеці старэйшай падгрупы выконваюць самастойную працу. За гэты час выхавальнік павінен паспець папрацаваць са старэйшай падгрупе і даць ім самастойнае заданне, запрашае дзяцей малодшай падгрупы, тлумачыць і дае самастойную працу. У апошняй частцы занятку ўсе 3 падгрупы працуюць па адной тэме, з ускладненнем для старэйшых падгрупы.

   ВАРЫЯНТ 5.

           Адрозніваецца ад папярэдняга тым, што ў апошняй частцы занятку дзецям сярэдняй падгрупы выхавальнік можа даць самастойнае заданне, а з дзецьмі старэйшай падгрупы працуе па адной тэме.

   ВАРЫЯНТ 6.

           Занятак пачынаецца з дзецьмі старэйшай і сярэдняй падгруп. Яны працуюць з выхавальнікам па адной тэме, з ускладненнем для дзяцей 6-га года жыцця. Затым абодвум падгрупам даецца самастойная праца, на занятак запрашаюцца дзеці малодшай падгрупы. Вырашыўшы адну задачу, яны прыступаюць да самастойнай працы. Выхавальнік у гэты час працуе з дзецьмі старэйшай і сярэдняй падгруп і адпускае іх. Затым надаецца 2 хвіліны для правядзення самастойнай работы з дзецьмі малодшай падгрупы і выніку занятку.

 

   ВАРЫЯНТ 7.

           1 частка. Занятак пачынаецца з дзецьмі старэйшай падгрупы. Яны працуюць з выхавальнікам па адной тэме. У другой частцы занятку дзеці старэйшай падгрупы працуюць самастойна, дзеці сярэдняй - з выхавальнікам.

         3 частка. Запрашаюцца дзеці малодшай падгрупы. Усе тры падгрупы працуюць разам па адной тэме, потым дзеці старэйшай і сярэдняй падгруп сыходзяць, а выхавальнік працягвае працу з дзецьмі малодшай падгрупы.

ТЫП II.

   ВАРЫЯНТ I.

           Дзве групы занятыя матэматыкай, адна - выяўленчым мастацтвам.

З дзецьмі малодшай падгрупы пачынаецца занятак па выяўленчаму мастацтву. Ўступленне, гутарка, тлумачэнне задання, замацаванне паслядоўнасці ў працы. Дзеці прыступаюць да самастойнай дзейнасці.

            З сярэдняй і старэйшай падгрупай праводзіцца занятак па матэматыцы, з ускладненнем для старэйшых. Даецца заданне для самастойнай работы. У гэты час выхавальнік дапамагае дзецям малодшай падгрупы, праводзіць індывідуальную працу. Пасля аналізу работ, сыходзяць. Праца з двума падгрупамі ў дзяцей сярэдняй групы сканчаецца раней, чым у старэйшых.

   ВАРЫЯНТ 2.

          Вар'іруюцца  групы дзяцей наадварот: старэйшая - выяўленчым мастацтве; малодшая - матэматыка.

   ВАРЫЯНТ 3.

           Адна з падгруп - занятак выяўленчым мастацтвам, але ў іншай падгрупе занятак па матэматыцы пачынаецца паслядоўна. Прычым варыянт прадугледжвае магчымасць паведамлення новага матэрыялу адначасова.

ТЫП III.

   ВАРЫЯНТ I.

           Звязаны з неаднолькавым колькасцю заняткаў у тыдзень. Заняткі праводзяцца з двума падгрупамі: сярэдняй і старэйшай.

   ВАРЫЯНТ 2.

      Занятак па матэматыцы выхавальнік праводзіць з дзецьмі старэйшай падгрупы па агульнапрынятай методыцы, у гэты час праводзіцца музычны занятак з дзецьмі сярэдняй групы.

 

 

Загадчык дзіцячым  садам                                           А.М.Бандарэнка

згарнуць

Вывучае родную мову

Вывучаем родную мову

згарнуць

Кансультацыя для выхавацеляў дашкольнай адукацыі. Асаблівасці ўспрымання мастацкіх твораў малодшымі дашкольнікамі.

Выхаванне і развіццё асобы дашкольніка пад уздзеяннем мастацкай літаратуры здзяйсняецца ў працэсе яе непасрэднага ўспрымання. Пры слуханні літаратурнага твора, у залежнасці ад яго зместу і мэтавай накіраванасці, у дзіцяці ўзнікаюць сімпатыі, спачуванне ці адмоўныя адносіны да герояў, іх учынкаў.

У склад кампанентаў эстэтычнага ўспрымання твора дзецьмі дашкольнага ўзросту ўваходзіць эмацыянальны водгук маленькага слухача, яго зацікаўленыя адносіны да герояў твораў, здольнасць да атрымання асалоды ад прыгожай, вобразнай і мілагучнай мовы, а таксама адчуванне дашкольнікамі магчымасці перанесці матывы таго ці іншага дзеяння героя на сябе, на свой невялікі рэальны жыццёвы вопыт. Успрыманне мастацкага тво-ра – гэта перш за ўсё работа розуму і сэрца, усіх духоўных сіл дашкольніка папаўненне яго невялікага жыццёвага вопыту [1, с.6].

Поспех арганізацыі і ажыццяўлення мастацка-маўленчай дзейнасці непасрэдна звязаны з падрыхтоўкай выхавальніка.

Час для змястоўных эмацыянальна-вобразных зносін з мастацтвам слова вызначаецца распарадкам дня і прыкладна складае да 10 хвілін у малодшым узросце.

Літаратурныя творы для ўспрымання падбіраюцца зыходзячы з развіццёвага патэнцыялу дзяцей, у адпаведнасці з тэматыкай, прапанаванай вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, з літаратурным вопытам дзяцей. Паслядоўнасць чытання мастацкіх твораў выхавальнік вызначае самастойна, кіруючыся прынцыпамі чаргавання вершаваных і празаічных тэкстаў. Пры падборы і планаванні паслядоўнасці азнаямлення дзяцей з мастацкімі творамі выхавальніку важна кіравацца наяўнымі падзеямі (сезон, святы, памятныя даты), тэматычнымі цыкламі. Пры выбары літаратурных твораў для чытання дзецям важна ўлічваць інтарэсы выхаванцаў, іх праблемы, эмацыянальны стан. Чытанне твораў лепш праводзіць у нязмушаных абставінах, пры гэтым варта даць дзіцяці магчымасць выбраць для сябе зручную позу ўнепасрэднай блізкасці да педагога. Пажадана, каб слуханне твора для кожнага дзіцяці было добраахвотнае.

Падрыхтоўка педагога да чытання мастацкага тэксту ўключае папярэдняе чытанне твора ўслух, звычайную рабочую разбіўку тэксту, вызначэнне інтанацыйнай выразнасці, пры гэтым выхавальніку неабходна памятаць, што ў аснове азнаямлення дзяцей з творам мастацкай літаратуры і фальклору ляжыць сам працэс чытання і радасць дзіцяці ад адкрыцця пачутага слова, мелодыкі вершаў.

Працэс першапачатковай арыенціроўкі дзяцей у мастацкім творы падводзіць дашкольнікаў да больш усвядомленага ўспрымання твораў славеснага мастацтва.

Паколькі ад ўспрымання мастацкага твора залежыць яго далейшае разуменне і ўзнаўленне, то перад выхавальнікам дзіцячага сада стаіць задача садзейнічаць працэсу ўспрымання літаратуры дашкольнікамі.

Успрыманне з’яўляецца адным з асноўных кампанентаў мастацка-маўленчай дзейнасці. Яно ўяўляе сабой складаны працэс, які ўключае слуханне, уяўленне, усведамленне праслуханага і разуменне яго зместу. Дзеці дашкольнага ўзросту не ўмеюць самі чытаць кнігі. Яны іх толькі слухаюць. Падчас слухання літаратурнага твора ў свядомасці дзіцяці ўзнікаюць пэўныя ўяўленні, канкрэтныя вобразы, якія яно асэнсоўвае і аб’ядноўвае паміж сабой, што дапамагае яму больш дакладна ўсвядоміць і зразумець змест прачытанага.

Аб магчымасці дашкольнікаў глыбока ўспрымаць змест літаратурных твораў як мастацтва слова сведчаць псіхалагічныя даследванні Д. Б. Эльконіна, А. У. Запарожца, Л. І. Бажовіч, Л. С. Славінай. Псіхолагі адзначаюць, што характэрныя асаблівасці псіхікі, усведамлення і паводзін

дзяцей дашкольнага ўзросту дазваляюць актыўна кіраваць працэсам ўспрымання мастацкага твора [1 ,с.7].

Акадэмік А.У. Запарожац адзначае, што актыўнае ўспрыманне мастацкага твора дашкольнікамі яскрава праяўляецца ў працэсе яго слухання. Калі твор зацікавіў дзяцей, то яны ўвесь час перапыняюць ход расказвання, уключаюцца самі ў падзеі, звяртаюцца да дарослага з пытаннямі, намагаюцца дапамагчы героям. «Дзіця не хоча і не ўмее займаць пазіцыю старонняга гледача ўсіх апісваемых у казцы падзей. Яно намагаецца ўключыцца ў іх ход, перайсці на бок той ці іншай асобы, намагаеццарэалізаваць мэты пазітыўнага персанажа не толькі ў думцы, але і дзейсна!»[2,  с.72-73]

Дашкольны ўзрост з’яўляецца перыядам актыўнага станаўлення ўспрымання мастацкіх твораў дзецьмі.

Успрыманне мастацкага твора малодшымі дашкольнікамі вызначаецца сваёй непасрэднасцю. Яны эмацыянальна ўспрымаюць падзеі, штоадбываюцца ў творы, актыўна перажываюць усё, што адбываецца з героем, нават з фантастычным, суперажываюць разам з ім. Іх вельмі радуе спрыяльны ход падзей, перамога дабра над злом (прыклад з вопыту работы.Праслухаўшы казку «Калабок», Уладзік Св. устае з месца, падыходзіць, заглядвае ў вочы і гаворыць: «Скажы, Мікалаеўна, што ліса не з’ела Калабка…». І вось тут я адказваю хлопчыку, што хоць і ліса праглынула Калабка, але ж ён пачаў у яе жываце спяваць сваю песеньку. Гэта лісе надакучыла і яна адкрыла шырока рот, а Калабок выкаціўся і далей пакаціўся па дарожцы. Але цяпер ён ужо быў больш уважлівы і хітрэйшы.)

Увага дзяцей у большай ступені звернута на саміх герояў твора. Дашкольнікаў цікавіць іх знешні выгляд, дзеянні, учынкі. Адной з характэрных асаблівасцей успрымання мастацкіх твораў малодшымі дашкольнікамі з’яўляецца імкненне да рытмічна-арганізаванага складу маўлення, гучных рыфмаў, дакладных рытмаў, выразнай інтанацыі. У гэтым узросце дзеці больш за ўсё любяць слухаць (і чытаць) вершаваныя творы.

На ўспрыманне твора настройвае ўступная гутарка, якая звычайна накіравана на зварот дзіцяці да свайго асабістага вопыту. Яе тэмай могуць стаць папярэднія назіранні дашкольніка за навакольнымі прадметамі і з’явамі.

У малодшым дашкольным узросце асаблівае значэнне, асаблівую пабуджальную сілу ў мастацка-маўленчай дзейнасці мае гульнёвы матыў.

Глыбокаму эмацыянальнаму ўспрыманню садзейнічае папярэдняе праслухоўванне музычных твораў, якія настройваюць дзіця на пэўны эстэтычна-эмацыянальны лад. Асабліва гэта датычыцца мастацкіх твораў аб жывой прыродзе.

Узмацняе эмацыянальнае ўздзеянне твора выяўленчы наглядны матэрыял (цацка, карціна, ілюстрацыя і інш.).

Для таго каб зацікавіць дзяцей, падрыхтаваць іх да ўспрымання тэксту, можна выкарыстоўваць і малыя фальклорныя жанры (загадкі). Яны выклікаюць у выхаванцаў пэўны эмацыянальны водгук і адпаведны настрой.

Усведамленне і асэнсаванне мастацкага твора пачынаецца з яго чытання. Дзіця ўспрымае твор цалкам у еднасці яго зместу і мастацкай формы. Адным з самых дзейсных сродкаў данясення да маленькіх слухачоў зместу твора з’яўляецца майстэрства яго выразнага расказвання або чытання. Важна прадумаць элементы артыстычнасці – міміку, жэсты, вызначыць тыя

месцы тэксту, якія неабходна будзе праскандзіраваць, праспяваць. Пры знаёмстве дзяцей з творам важна з’яўляцца не чытальнікам-дэкламатарам, а зацікаўленым удзельнікам.

Чытаць або раскзваць літаратурны твор варта не спяшаючыся, каб дзеці мелі магчымасць найбольш дакладна асэнсаваць яго змест, адчуць прыгажосць мовы.

У працэсе чытання або расказвання дашкольнікі павінны бачыць твар выхавальніка, яго артыкуляцыю, міміку, а не толькі чуць яго голас. Пры гэтым важна прытрымлівацца правіла: глядзець не толькі ў тэкст, але і ў твары дзяцей, сустракацца з імі вачамі, назіраючы за іх рэакцыяй.

Пры расказванні малых фальклорных жанраў важна стварыць такія ўмовы, пры якіх у малога паўстала б патрэба маўленчага ўзаемадзеяння з дарослым.

Пры чытанні некаторых пацешак можна мяняць імя дзеючага персанажа на імёны дзяцей з групы. Кожнае дзіця з нецярпеннем чакае, калі пра яго раскажуць, і ў той жа час з цікавасцю сочыць за тым, як расказваюць пра іншых дзяцей.

Знаёмячы дзяцей з народнымі казкамі, неабходна ўлічваць варыятыўнасць іх зместу. Для расказвання трэба падбіраць той варыянт, які максімальна адказвае магчымасцям успрымання дашкольнікаў.

У працэсе эмацыянальна-вобразных зносін важна кіраваца прынцыпам узаемадзеяння слова і нагляднасці.

Расказванне без нагляднага суправаджэння выкарыстоўваецца на занятках, прысвечаных паўтору знаёмых пацешак, песенек, казак, кароткіх апавяданняў.

Дзіця малодшага дашкольнага  ўзросту з задавальненнем разглядае кніжкі-малюнкі, яму даступна разуменне рэалістычнага і камічнага.

У пацешках, песеньках і вершах часам не ўсе словы зразумелыя малым. Гэтак жа, як зачыны, гукаперайманні, яны выконваюць у гэтых творах гукавую, дапаможную гульнёвую ролю, таму іх можна не тлумачыць.

Не зразумелыя словы тлумачацца перад чытаннем твора. Напрыклад, перад расказваннем казкі «Лісіца-хітрыца» можна паведаміць дзецям: «Я раскажу вам казку пра лісу, якая ўвесь час хітрыла, падманвала».

Каб дзеці адчулі паэтычную мову твора, зразумелі яго тэму і ідэю, мэтазгодна вяртацца да яго ўспрымання неаднаразова. Важна рыхтаваць дзяцей малодшага ўзросту да больш усвядомленага ўспрымання мастацкага слова. У сувязі з гэтым варта развіваць у дашкольнікаў здольнасць уважліва прыслухоўвацца да эмацыянальна-вобразнага зместу твора, уяўляць малюнкі, якія створаны пры дапамозе мастацкага твора, эмацыянальна адгукацца на апісаныя ў мастацкім творы жыццёвыя выпадкі, адчуваць выразнасць асобных слоў, праяўляць жаданне выказацца, актыўна адказваць на пытанні і задаваць іх.

Важна імкнуцца выклікаць у дашкольнікаў актыўнае ўспрыманне твора. Пасля першага расказвання казкі дзецям педагог дапамагае ім прыпомніць яго змест шляхам заданняў, накіраваных на выкананне імі пэўнага дзеяння, дагаворвання слоў, фраз, узнаўлення ўпадабаных урыўкаў мастацкага тэксту.

Не варта імкнуцца да абавязковага абмеркавання з дзецьмі мастацкага тэксту адразу пасля чытання. Абмеркаванне павінна насіць нязмушаны характар. Яно дарэчы пасля чытання, калі ў дзяцей узнікаюць пытанні і меркаванні адносна прачытанага.

Трэба з асобай увагай прадугледзець ход гутаркі, прадумаць пытанні, тонка кіраваць эмацыянальна-вобразнымі зносінамі. У працэсе зносін не даецца гатовай інфармацыі, гатовага адказу, толькіаказваецца дапамога ў яго пошуку, для чаго дзецям задаюцца навадныя пытанні, а не пытанні для інфармацыі, што пашырае свабоду творчай думкі дзіцяці.

У працэсе гутаркі пасля чытання мастацкага твора важна дапамагчы дзіцяці асэнсаваць і зразумець не толькі ўзаемасувязь развіцця сюжэтных ліній твора, але і глыбокі істотны жыццёвы сэнс, закладзены ў яго аўтаам, адчуць жыццё герояў, іх перажыванні. Таму неабходна прадумаць для гутаркі

пытанні, якія актывізуюць аналітычную і эмацыянальную рэакцыю дзяцей, вучаць іх суперажыванню і спагадзе.

Неабходна ажыццяўляць знаёмства дзяцей і з паэтычнымі творамі. Важна дапамагчы дзіцяці пранікнуць у мастацкі сэнс верша, атрымаць асалоду ад музыкі паэтычнага слова. На занятках трэба садзейнічаць запамінанню вершаваных радкоў. У далейшым, у вольны ад заняткаў час, у памяці дзяцей замацоўваюцца вершы, вывучаныя на занятках, ажыццяўляецца работа над выразнасцю іх чытання.Пры гэтым работа вядзецца з адным або некалькімі дзецьмі.

У дашкольнікаў важна фарміраваць уменне выразна і пранікнёна выконваць тэксты. Пры чытанні на памяць, пераказе, чытанні і пераказе па ролях неабходна фарміраваць навыкі выразнай перадачы зместу літаратурных твораў розных жанраў.

Дзецям малодшага дашкольнага ўзросту вершы для завучвання неабходна падбіраць такім чынам, каб яны маглі іх лёгка запомніць. Для таго каб дзіця запомніла верш, яму трэба пачуць яго не менш як 3-4 разы.

Таксама дашкольнікаў неабходна рыхтаваць да пераказу твора.

Вялікую ўвагу пытанням навучання дзяцей пераказванню надавала      А.А. Флёрына. Яна разглядвала пераказ як першы крок дзіцяці ў самастойным распавяданні, як творчую дзейнасць, якая ўзбагачае маўленне новымі спосабамі выразнасці.

Заняткі па пераказу літаратурных твораў праводзяцца ўжо з малошымі дзецьмі. Іх трэба рыхтаваць да самастойнага пераказвання, вучыць аднаўляць змест вядомых казак і кароткіх апавяданняў, браць удзел у сумесным з выхавальнікам пераказе.

Для пераказвання  падбіраюцца празаічныя творы – казкі, апавяданні, звязаныя з вопытам дзяцей, якія маюць выхаваўчае значэнне, якія ўяўляюць сабой узоры дзіцячай мастацкай літаратуры, творы з выразнай кампазіцыяй,

паслядоўнасцю дзеянняў. Яны павінны быць напісаны ўзорнай мовай з даступным дзецям слоўнікам без складаных граматычных форм, кароткімі, выразнамі фразамі. Пажадана, каб у творы былі дыялогі, якія спрыяюць фарміраванню выразнасці маўлення дзяцей. Гэтым умовам асабліва адпавядаюць народныя казкі, дзе багата дыялогаў, дзе ўвагу дзяцей прыцягваюць спецыяльныя народныя абоказачныя абароты (высока сядзіць, далёка глядзіць). Такім чынам, паўнацэнны выхаваўчы змест, даступнасць, выразная кампазіцыя, простая, але багатая мова, невялікі аб’ём – вось тыя патрабаванні, якія трэба ставіць да літаратурных твораў для пераказвання.

Дзяцей малодшага ўзросту на занятках па азнаямленню з мастацкай літаратурай неабходна вучыць сачыць за развіццём дзеяння ў казцы, апавяданні, спачуваць пазітыўным героям і паступова падводзіць іх да аднаўлення тэксту. Дзеці пераказваюць праслуханы твор, адказваючы на пытанні выхавальніка. Правільна пастаўленыя пытанні вызначаюць паўнату і паслядоўнасць перадачы дзецьмі прачытанага. Дзяцей таксама можна далучаць да сумеснага пераказу з выхавальнікам, заахвочваючы давымаўлення асобных слоў або сказаў пры паўторным расказванні казкі выхавальнікам.

Такім чынам, выхавальнік рыхтуе дзяцей да самастойнага пераказу. Мастацкая адукацыя дзяцей ажыццяўляецца не толькі ў працэсе заняткаў, але і ў вольны ад заняткаў час.

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

  1. Дубініна, Дз. М. Мастацка-маўленчая дзейнасць у дзіцячым садзе: Дапам. для педагог. дашк. устаноў/ Дз. М. Дубініна, Н. С. Старжынская. – Мінск: Нар. асвета, 1999. – 103 с.
  2. Запорожец, А. В. Психология восприятия ребёнком-дошкольником литературного произведения. Избр. психол. труды: В 2 т. Т. 1. /А. В. Запорожец. – М., 1986. – с. 72-73.
  3. Марціновіч, Л. С. Сцяжынка/ Л. С. Марціновіч, Т. У. Юрэвіч, Л. У. Іўліева. – Мінск: Народная асвета, 1994. – 319 с.
  4. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі/ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – Мінс: Нац. ін-т адукацыі, 2012.–416 с.
  5. Някрасава, Н. Дз. Дзеці і мір казак: дапаможнік для выхавацеляў дашк. устаноў: 2-е выд; перараб. і дап./Н. Дз. Някрасава, Р. В. Маісеенка. – Мінск: Зорны верасень, 2006 – 146 с.
  6. Рудзік, В. С. Планаванне работы па развіцці маўлення дашкольнікаў у вольны ад заняткаў час: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі/ В. С. Рудзік. – Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2005. – 100 с.
згарнуць

Як нарадзілася наша беларуская мова?

      А зараз давайце разам з вамі успомнім гісторыю развіцця нашай мовы. Наогул, мова ўзнікла сотні тысяч гадоў назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся ў калектывы, каб здабыць агонь, паляваць на жывёлу, лавіць рыбу, будаваць жыццё. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў. Прыкладна да 6-7 ст. славяне жылі ад Дуная да Дона, карысталіся  адной мовай. Таму мова ў тыя часы была амаль аднолькавая ва ўсіх славян. Але ў далейшым мовы розных славянскіх народаў набылі свае асаблівасці. На развіццё беларускай мовы аказала ўплыў творчасць Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш.

        У 13 ст. Беларусь увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова стала дзяржаўнай, была мовай справаводства і судаводства, на ёй вялася дыпламатычная перапіска. Пісьменнасць на Беларусі была на высокім узроўні і яшчэ больш інтэнсіўна пачала развівацца з узнікненнем кнігадрукавання. Беларускі першадрукар – Францыск Скарына.

      З канца 14 ст. дзяржаўнай мовай на Беларусі стала польская, а з 19 ст. – руская. Такім чынам, на працягу амаль трох стагоддзяў беларусы мелі вельмі абмежаваныя магчымасці для развіцця сваёй культуры на роднай мове.

Аднак народ гаварыў на сваёй роднай мове, ствараў цудоўныя казкі, песні, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, у якіх праўдзіва паказвалася жыццё народа.

      Пасля 1917 года пачалося свабоднае развіццё беларускай мовы. Выдаюцца газеты, часопісы, слоўнікі, падручнікі на роднай мове. Яна стала мовай школы, кіно, радыё. Развіваецца дзіцячая літаратура, выходзяць часопісы для дзяцей. Але адраджэнне беларускай мовы было нядоўгім. Мову то забаранялі, то не забаранялі, былі “ўзлёты і падзенні”.

         Сёння беларуская мова мае статус дзяржаўнай мовы.

                                                                                                                                                                                                                                                Падрыхтаваў: А.В.Масько, выхавальнік дашкольнай адукацыі.

 

згарнуць

Па-беларуску гэта гучыць так...

КОЛЕРЫ

РОДНЫ КУТ

ЧАСТКІ ЦЕЛА

КАНЦЫЛЯРСКІЯ РЭЧЫ

згарнуць

Ссылкі на беларускамоўныя часопісы для дзяцей

 

1. "Вяселка" -   часопіс для дзяцей і бацькоў

 ссылка

2."Буся" - чытанка - маляванка для дашкольнікаў

 ссылка

3.Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

 ссылка

згарнуць

Віктарына “БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ КАЗКІ”

 

 

 У віктарыне прымаюць удзел дзве каманды. Каманды дзеляцца па свайму жаданню. Выбіраецца журы. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал. Выйграе каманда, якая набярэ больш за ўсіх балаў.

Конкурс №1 “Прадоўжы назвы беларускіх казак”

“Муха - …..” (пяюха)

“Коцік Петрык і …” (мышка)

“Дзедава…..” (рукавічка)

“Курачка -….” (Рабка)

“Былінка і ….” (верабей)

“Каза -…. “ (манюка)

“Пчала і ….” (муха)

“Зайкава…..” (хатка)

“Пшанічны……” (каласок)

“Піліпка - …… “ (сынок)

“Сынок – з -……..”(кулачок)

“Каток - ……”(Залаты лабок)

“Як курачка……”(пеўніка ратавала)

“Пра быка і ….”(яго сяброў)

“Легкі….” (хлеб)

“Не сілай, а….” (розумам)

“Як кот …..” (звяроў напалохаў)

“Селянін, мядзведзь і….” (лісіца)

“Верабей і ….” (мыш)

“Кот….” (Максім)

 Конкурс №2  “Пазнайце казку па пачатку”

“Жылі дзед і баба з дачкою, і была ў іх каза. Пагнала дачка пасвіць Казу. Цэлы дзень старанна пасвіла, а вечарам прыгнала дамой. Дзед пытаеца…..”   (Каза Манюка)

“Жылі на адным двары курка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун…..”  (Пшанічны каласок)

“Жылі мужык і жонка, і не было ў іх дзяцей. Жонка бядуе: няма каго калыхаць. Аднойчы мужык высек з алешыны палена і кажа жонцы:

-На, калышы!.....” (Піліпка – сынок).

“Жылі дед з бабай. Дажыліся, што ні насіць ім не было чаго, ні варыць. Баба кажа:

-Едзь, дзеду, у лясок,ссячы дубок, на базары прадай і купі мукі на хлеб…..” (Каток – залаты лабок)

“Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць Мядзведзь.

-Гэй, чалавеча, давай будзем дужацца!...” (Не сілай, а розумам)

“Былі ў аднаго гаспадара з жонкай два сына і дачка Ясаня. Адзін раз сабраліся сыны ў зарабаткі і кажуць:

- Як не вернемся праз тры дні, няхай нам Ясаня прынясе есці…..” (Гарошак).

Конкурс №3 “Пазнайце казку па канцоўцы”

“Так цэлы век свій хадзілі яны адзін да аднаго ў сваты, і так па абодвух канцах балота асталіся іх хаты….” (Журавель і Чапля)

“- Ну што ж, - кажа цар, - сапраўды багаты пан. Аддам за яго дачку.

Вярнуўся цар у свой палац, паклікаў музыкаў і загадаў іграць вяселле. Усяго   там было: хто што хацеў, той піў і еў. і я там быў,еу і піў, па брадзе цякло, а ў роце не было.” (Кот Максім)

“Узяў паляўнічы Сокала да сябе, цэлы год яго карміў і лячыў. А як адраслі ў Сокала крылы, пачаў ен дапамагаць зайцоў і птушка лавіць.

З таго часу сокалы служаць памочнікамі ў паляўнічых.” ( Верабей і Мыш)

“І выставіла хвост з нары. Сабакі ўхапіліся за хвост ды і Лісіцу разам з ім выцягнулі.”    (Селянін, Мядзведзь і Лісіца)

Конкурс №4  “Сабяры герояў адной казкі”

Усім камандам раздаюцца карткі з нзавамі герояў казак. Трэба  героям адной казкі сабрацца разам і назваць казку.

1 каманда:

-курачка, індык, гусак – “Пшанічны каласок;

-чалавек і кот  - “Кот Максім”

2 каманда:

- верабей, мыш – “Верабей і Мыш”

- мядзведзь, чалавек – “Не сілай, а розумам”

Конкурс №5 “Самы лепшы казачнік”

Трэба адгадаць, дзе адбываюцца дзеянні казкі.

На лістах запісана:

-на двары  (Пшанічны каласок)

- на лузе (Легкі хлеб)

- у лесе ( Як кот звяроў напалохаў)

Конкурс №6 “Пытанні па зместу казкі”

 

1. Герой якой казкі хацеў паспрабаваць хлеба, ды так і не зрабіў гэтага?

2.Чаму ў казцы “Не сілай, а розумам” мядзведзь не захацеў барукацца з чалавекам?

3. Чаму дзед з казкі “Каток – залаты лабок” так і не ссек дубок?

5. Хто дапамог гультаю Максіму ажаніцца з прынцэсай?

6.Чаму курачка з казкі “Пшанічны каласок” не дала гусаку і індыку паспрабаваць булкі?

7. Чаму вераб’ю ў казцы “ Верабей і Мыш” не спадабаліся ні пшаніца, ні морква?

8.Чаму сабаку ў казцы “Сабака і воўк” выкінулі з хаты?

 

згарнуць

Гульня “СЦЯЖЫНКАМІ РОДНАЙ МОВЫ”

 

 

Сення мы з вамі правядзем практычны занятак, прысвечаны нашай роднай мове. Зможам паспрабаваць свае сілы і веды па валоданню беларускай мовай. Занятак пройдзе ў форме гульні.

Усе педагогі павінны падзяліцца на дзве каманды.

Заданне №1  Назвіце словы, якія і ў рускай і ў беларускай мове гучаць падобна, але маюць рознае значэнне

Н: дыван – диван

     нядзеля – неделя

     зорка – зорька

     рэч – речь

Заданне №2 “Наадварот”

Напісаць словы, супрацьлеглыя па значэнні.

Дзень (ноч)

Ранак (вечар)

Зіма (лета)

Чысты (брудны)

Мяккі (цверды)

Ідзе (стаіць)

Купіў (прадаў)

Часта (рэдка)

Танна (даражэй)

Заданне №3 “Спрынт па складам”

 Кожнай камандзе патрэбна за адну хвіліну прыдумаць як мага больш слоў, у якіх тры склады.

Заданне №4 “Канструяванне”

Камандам даецца слова МАШЫНА. Патрэбна з літар гэтага слова скласці новыя. Літары ў словах паўтараюцца столькі ж разоў, колькі і ў дадзеным слове.

Заданне №5 “Лесвітца Т”

Кожнай камандзе раздаецца лісток з лесвіцай Т, каб спусціцца па гэтай лесвіцы, неабходна на кожнай прыступцы ўспомніць назоўнік.

Т

 

 

Т

 

 

 

Т

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне №6 “Эстафета”

Кожная каманда па парадку называе словы на пэўную тэматыку. Конкурс працягваецца да тых пор, пакуль удзельнікі могуць знаходзіць “словы – браты”

1. Колеры

2. Дзеясловы

3. Прыметнікі

Заданне №7 Склад-націск

Вядучы называе 2 лічбы: першая – колькасць складоў, другая – націскны склад. Каманда павінна назваць слова

Н: 3-2 карова

     2-2 баран

     2-1 певень

     3-1 курыца

     1-1 гусь

     3-3  кураня

Заданне №8  “Запоўні пустыя клеткі”

Камандам раздаюцца лісткі з пустымі клеткамі. Іх  неабходна запоўніць словамі.

 

А

З

А

 

   К

А

 

А

 

 

А

Л

А

 

(казак, карак, шалаш)

               

Н

 А

 

А

 

 

А

М

А

 

З

А

 

А

 

(наган, тамат, заказ)

Заданне №9 “Назаві слова”

Патрэбна членам каманды па чарзе называць словы з першай і апошняй літарай “к” (кулак, кіеск, коцік, красавік і інш.) 5 хвілін на падрыхтоўку.

 

 

 

згарнуць
поделиться в: