У чым асаблівасці вучэбнай праграмы «Інфарматыка без разеткі» для дашкольнікаў?
Па-першае, ранні ўзрост выхаванцаў. У 5-7 гадоў актыўна развіваецца мысленне, якое ляжыць у аснове паспяховага засваення ведаў, уменняў і навыкаў. Таму так важна сфарміраваць у дзяцей уменне думаць лагічна яшчэ да таго, як яны пачнуць сваё навучанне ў школе.
Па-другое, цесная сувязь курса з інфарматыкай. Напрыклад, фарміруючы ў гульнявой форме ў дзяцей уменне абагульняць і класіфікаваць прадметы па агульных прыкметах, знаходзіць «лішні» прадмет, мы фактычна падрыхтоўваем іх да ўмення карыстацца такім паняццем у інфарматыцы, як цыклічныя вылічальныя працэсы.
Па-трэцяе, дыдактычны матэрыял курса распрацаваны такім чынам, пры якім асноўным відам дзейнасці дзяцей з'яўляецца гульня. Дзеці праз гульню вучацца. Канцэнтрацыя, уменне чакаць і цярпець, рабіць выбар, унутраная матывацыя, актыўнае развіццё кагнітыўных функцый мозгу, крытычнае мысленне, праца з эмоцыямі - гэта ўсё, што дзеці развіваюць праз гульню.