Інфармацыя аб прыёму дзяцей у першы клас на 2021/2022 навучальны год
У адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (глава 24), Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (зацв. Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 г. № 283, са змяненнямі Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.03.2018 № 10 ):
- у 1-ы клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца 6 і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у першы клас асобы, якой споўніцца 6 гадоў у перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.
Прыём у першы клас ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка дзіцяці пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які падцвярджае асобу дзіцяці, і медыцынскай даведкі аб стане яго здароўя, калі іншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі ,
Заява законных прадстаўнікоў падаецца ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня на імя кіраўніка ўстановы адукацыі. Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы не пазней 31 жніўня і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў.
Пералік дакументаў, неабходных для паступлення ў першы клас:
1. Заява законных прадстаўнікоў дзіцяці (бланк выдаецца i запаўняецца ў школе);
2. Ксеракопія пасведчання аб нараджэнні;
3. Медыцынская даведка аб стане здароўя.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў першым класе
• Урокі праводзяцца толькі ў першую змену.
• Працягласць урока 35 хвілін.
• Працягласць перапынкаў 20 хвілін.
• Дамашнія заданні навучэнцам першага класа не задаюцца на працягу ўсяго навучальнага года.
• Падручнікі і навучальныя дапаможнікі першакласнікаў захоўваюцца ў школе.
• У трэцяй чвэрці арганізуюцца дадатковыя канікулы на працягу аднаго тыдня.
• Кантроль і ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці першакласнікаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове без выкарыстання адзнак.
Парады псіхолага бацькам будучых першакласнікаў
1. Падтрымайце ў дзіцяці яго імкненне стаць школьнікам. Ваша шчырая зацікаўленасць у яго школьных справах і клопатах, сур'ёзнае стаўленне да яго першых дасягненняў і магчымых цяжкасцяў дапамогуць першакласніку пацвердзіць значнасць яго новага становішча і дзейнасці.
2. Абмяркуйце з дзіцём тыя правілы і нормы, з якімі ён сустрэўся ў школе. Растлумачце іх неабходнасць і мэтазгоднасць.
3. Ваш дзіця прыйшло ў школу, каб вучыцца. Калі чалавек вучыцца, у яго можа штосьці не адразу атрымлівацца, гэта магчыма. Дзіця мае права на памылку.
4. Складзіце разам з першакласнікам распарадак дня, сачыце за яго выкананнем.
5. Не прапускайце цяжкасці, магчымыя ў дзіцяці на пачатковым этапе авалодання навучальнымі навыкамі. Калі ў першакласніка, напрыклад, ёсць лагапедычныя праблемы, паспрабуйце справіцца з імі на першым годзе навучання.
6. Падтрымайце першакласніка ў яго жаданні дамагчыся поспеху. У кожнай працы абавязкова знайдзіце, за што можна было б яго пахваліць. Памятайце, што пахвала і эмацыйная падтрымка здольны прыкметна павысіць інтэлектуальныя дасягненні чалавека.
7. Калі вас нешта турбуе ў паводзінах дзіцяці, яго навучальных справах, не саромейцеся звяртацца за парадай і кансультацыяй да настаўніка або школьнага псіхолага.
Партфель першакласніка
• Школьная форма дзелавога стылю
• Зменны абутак
• Спартыўная вопратка
• Спартыўны абутак
• Папка, дзе будуць ляжаць:
альбом для малявання
фарбы акварэльныя
пэндзлікі для малявання мяккія
каляровая папера
кардон
клей ПВА
нажніцы з закругленымі канцамі
пластылін, подкладная дошка
ручкі шарыкавыя
каляровыя алоўкі
тачылка
просты аловак
гумка
лінейка