Традыцыі
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі склалася шмат добрых традыцый Асаблівае месца сярод такіх традыцый займае правядзенне ва ўстанове адукацыі розных святочных мерапрыемстваў, такіх як:
“Дзень ведаў”
Дзень Маці Дзень Бацькі “Новы год”
“Дзень абаронца Айчыны”
“8 Сакавіка”
“Дзень Перамогі”
“Да пабачэння, дзіцячы сад!”
“Дзень абароны дзяцей” і інш.
Таксама значнымі традыцыямі ў нашай установе з’яўляюцца:
- дзіцячыя дні нараджэнні: віншаванне імянінніка
- сумесныя дзіцяча-бацькоўскія выставы творчых работ: “Падарункі восені”, “Навагоднія паштоўкі”, “Кветачныя фантазіі” і інш
- удзел у дабрачынных акцыях і мерапрыемствах (“Кармушка для птушак”, “Здай макулатуру – выратуй дрэва” і інш)
- сумесны выраб навагодніх цацак, паштовак
- творчая майстэрня па вырабу падарункаў, зробленых сваімі рукамі да святочных мерапрыемстваў
- конкурсы малюнкаў (“Восень”, “Зіма”, “Вясна”, “Лета”)
- удзел у фестывалі “Я - даследчык”.