Пераемнасць дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі
Напрамкі дзейнасці па пераемнасці дзіцячага сада і ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

Мэта: рэалізацыя адзінай лініі развіцця дзіцяці на этапах дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі, наданне педагагічнаму працэсу цэласнага, паслядоўнага і перспектыўнага характару.
Задачы: - аб'яднаць намаганні настаўнікаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па стварэнню ўмоў для паспяховага навучання ў першым класе; удасканальваць працу выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па развіццю ў дзяцей інтэлектуальных уменняў, неабходных для паспяховага навучання ў пачатковай школе: гутарковай мовы і самастойнага сувязнога маўленчага выказвання;фанематычнага слыху; накіраваць намаганні выхавальнікаў дашкольнай адукацыі на выпрацоўку ў дзяцей самастойнасці, адказнасці і актыўнасці ў выкананні заданняў і даручэнняў дарослых; спрыяць падтрымцы і развіццю творчай ініцыятывы і здольнасцяў дзяцей да творчай дзейнаcі, педагогам І ступені агульнай сярэдняй адукацыі вывучыць індывідуальныя асаблівасці выпускнікоў старэйшага ўзросту рознаўзроставай групы дзіцячага сада (ад 5 да 6 гадоў) і сістэму правядзення заняткаў выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ў дадзенай узроставай групе; праводзіць сумесныя мерапрыемствы для выхаванцаў дзіцячага сада і навучэнцаў пачатковай школы.
Напрамкі дзейнасці па пераемнасці: метадычная работа;
карэкцыйна-развіваючая работа;
праца з дзецьмі;
супрацоўніцтва з бацькамі;
стварэнне банка дадзеных дзяцей дашкольнага ўзросту;
назіранне за працэсам адаптацыі першакласнікаў у школе;
вывучэнне сямейнага мікраклімату старэйшых дашкольнікаў і малодшых школьнікаў;
абследаванне гаворкі 6-гадовых дзяцей і навучэнцаў першага класа настаўнікам -дэфектолагам.
Крыніца:schools.by/pages/napramk-dzejnasts-pa-peraemnasts-dztsjachaga
Што павінна ведаць дзіця ў шэсць гадоў?

Прыкладныя нормы ступені сфарміраванасці псіхічных працэсаў вашага дзіцяці ў гэтым узросце. Вы можаце праверыць яго патэнцыяльныя магчымасці ў розных галінах ведаў, даведацца, у якіх галінах ведаў Ваша дзіця мае поспех, а ў якіх патрабуецца дадатковая ўвага і час.
Што павінна ведаць і ўмець дзіця 6 гадоў.
- умець вырашаць найпростыя задачы і галаваломкі;
- умець адымаць і дадаваць да ліку;
- вызначаць накірунак: наперад, назад, направа, налева, уверх, уніз;
- лічыць прадметы ў межах 10;
- параўноўваць лікі: роўнасці - няроўнасці, больш - менш;
- разумець і правільна адказваць на пытанні: Колькі? Які? Які па ліку?;
- ведаць склад лікаў першага дзясятка;
- ведаць такія геаметрычныя фігуры: квадрат, прамавугольнік, круг, трохвугольнік , трапецыя, ромб; геаметрычныя целы: куб, шар, цыліндр, піраміда;
- ведаць знакі "+", "-", "=", "<;" і ">;";
- умець складаць і рашаць задачы ў адно дзеянне на складанне і адніманне;
- можа падзяліць круг, квадрат на дзве і чатыры роўныя часткі;
- ведаць прамы і зваротны парадак лікавага раду;
- умець выконваць заданні, у якіх неабходна выявіць заканамернасць і прадоўжыць рад з прапанаваных прадметаў;
- знаходзіць лішні прадмет з 4-5 прапанаваных прадметаў;
- умець складаць апавяданне па прапанаваным малюнку, умець заканчваць аповяд (прыдумваць канец);
- умець падзяляць прапанаваныя прадметы на дзве групы і знаходзіць для кожнай групы агульныя прыкметы;
- называць сваё імя, прозвішча, колькі яму гадоў, называць горад у якім жыве, як завуць бацькоў, колькі ім гадоў, дзе і кім яны працуюць;
- ведаць хатні адрас, нумар хатняга тэлефона;
- маўленне ў дзіцяці павінна быць максімальна набліжана да дарослага маўлення (па якасці);
- ведаць, што такое інтанацыя, павінен карыстацца ёю для выказвання сваіх эмоцый;
- умець фармуляваць і задаваць пытанні, будаваць разважанні, спрачацца;
- умець весці дыялог і маналог;
- павінна ведаць шмат на памяць вывучаных вершаў. Распавядаць яно павінна з выразам;
- ведаць назвы ўсіх навакольных яго прадметаў: мэбля, посуд, адзенне, бытавыя і электрапрыборы, раслін, жывёл, з'яў прыроды, назвы любімых мультфільмаў, казак, кніжак, імёны любімых герояў;
- ўмець тэлефанаваць па тэлефоне;
- ведаць як загцянуць нітку ў іголку, як прышыць гузік;
- умець весці сябе за сталом;
- самастойна чысціць зубы, паласкаць рот пасля прыёму ежы;
- умець зашпільваць гузікі, завязваць шнуркі;
- ведаць, што значыць быць ахайным, павінна умець сачыць за прычоскай, за пазногцямі і станам вопраткі;
- ведаць, для чаго патрэбен святлафор, для чаго патрэбен кожны колер святлафора, як і дзе можна пераходзіць дарогу;
- ведаць назву бягучага месяца, паслядоўнасць дзён тыдня.
Поспехаў Вам і Вашым дзецям! Падрыхтаваў выхавацель дашкольнай адукацыі : А.В.Масько.