Акцыя “Дом без гвалту!”

05.04.2024
У перыяд з 08 да 17 красавіка 2024 года на тэрыторыі рэспублікі праводзіцца прафілактычная акцыя "Дом без гвалту!" Мэта і задачы акцыі: - прыняцце сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, мер прэвентыўнага ўздзеяння да грамадзян, якія здзяйсняюць хатні гвалт; - прыцягненне максімальнай колькасці зацікаўленых у вырашэнні праблем, звязаных з дамашнім гвалтам, аказанне кваліфікаванай дапамогі пацярпелым; - аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні непрацуючых асоб, якія ўчынілі хатні гвалт і пацярпелі ад яго; - прыняцце мер па максімальным ахопе наркалагічнай дапамогі грамадзян, якія два і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці ў стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку за хатні гвалт; - тлумачэнне палажэнняў заканадаўства па папярэджанні хатняга гвалту. Да дадзенай акцыі прыцягнуты супрацоўнікі і спецыялісты ўнутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, а таксама розных грамадскіх аб'яднанняў. У бягучым годзе акцэнт зроблены на прыняцці сістэмных мер прафілактыкі да грамадзян, якія ўчыняюць гвалт у сям'і, прыцягненні максімальнай колькасці зацікаўленых у вырашэнні праблем, звязаных з гвалтам у сям'і, аказанні кваліфікаванай дапамогі пацярпелым. У рамках гэтай акцыі міжведамаснымі рабочымі групамі будуць праведзены выступленні ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах па тэме папярэджання гвалту ў сям'і, тлумачэнні палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь № 151-З. Наведаны па месцы жыхарства грамадзяне, якія дапускаюць гвалт у сям'і; сем'і, у якіх пражываюць дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і састарэлыя. На выязных судовых пасяджэннях разгледжаны крымінальныя справы, справы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да асоб, якія ўчынілі гвалт у сям'і, з запрашэннем аналагічнай катэгорыі грамадзян. Прыняты меры адміністрацыйна-прававога ўздзеяння да грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям'і, у тым ліку арганізаваны іх агляд урачамі псіхіятрамі-нарколагамі, падрыхтоўка матэрыялаў аб абмежаванні ў дзеяздольнасці, накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, устанаўленні (прадаўжэнні) прэвентыўнага нагляду. На пазачарговых пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў будуць прыняты меры грамадскага ўздзеяння да асоб, якія ўчынілі гвалт у сям'і.
Меню раздзела